Уводзяцца ў абарачэнне банкноты ўзору 2000 года мадыфікацыі 2011 года наміналам 5000 рублёў і 100 рублёў
23.07.2011
—
Новости Общества
|
Прэс-служба Нацыянальнага банка паведамляе, што з мэтай узмацнення ахоўных прыкмет і ўдасканалення візуальных элементаў аховы на банкнотах Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь узору 2000 года наміналам 5000 рублёў і скарачэння выдаткаў на выраб банкнотаў наміналам 100 рублёў уводзяцца ў абарачэнне банкноты ўзору 2000 года мадыфікацыі 2011 года: 25 ліпеня 2011 года — наміналам 5000 рублёў і 5 верасня 2011 года — наміналам 100 рублёў.
Мадыфікаваныя банкноты з'яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў. Банкноты Нацыянальнага банка ўзору 2000 года наміналам 5000 рублёў і 100 рублёў поруч з мадыфікаванымі банкнотамі застаюцца ў абарачэнні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Уладзіслаў КУЛЕЦКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэс-служба Нацыянальнага банка паведамляе, што з мэтай узмацнення ахоўных прыкмет і ўдасканалення візуальных элементаў аховы на банкнотах Нацыянальнага банка...
|
|