Мужчынская доблесць — цвярозасць!
23.07.2011
—
Новости Общества
|
Як ні сумна канстатаваць, практычна абавязковая мужчынская доблесць — уменне хвацка выпіць. Гэта амаль другасны палавы прызнак, накшталт расліннасці на твары. Нягледзячы на афіцыйны заклік да барацьбы з п’янствам, кожны мужчына добра ведае, што на самай справе нецвярозы лад жыцця адабраецца навакольнымі. Уменне выпіць — пароль для прыняцця ў мужчынскую кампанію. Новыя пакаленні падрастаюць, радасна адклікаючыся на рэкламу піва і ўспрымаючы з паветра ўпэўненасць у тым, што дрэнна ўсё гэта можа закончыцца толькі для нікчэмных слабакоў.А між тым захварэць на алкагалізм здольны 20—30 працэнтаў насельніцтва. І не таму што яны духам слабыя, а таму што маюць генетычную схільнасць. Алкагалізм — хвароба, пакутлівая, сродкамі сённяшняй медыцыны невылечная, смяртэльна небяспечная і для самога п’яніцы, і для акружаючых яго людзей. Беларускія мужчыны дружнымі радамі ідуць да бездані. Кожны дзясяты — алкаголік, кожны пяты не дажывае да 42 гадоў...Бярэзінскім мужчынам былі прапанаваны гадзіны душэўнага ўзрушэння “Бездань пад вуглом 40 градусаў”, “Піва — не вадзіца, у хмельным моры можна ўтапіцца”, “Белы бусел — чорны цень”, “Загубленыя гарэлкай”, “Гарэлка — слёзы жонак і дзяцей”, “Анёл з чорнымі крыламі — пітушчы бацька”. Шакіруючая статыстыка, апошнія навуковыя сцвяр-джэнні і нявыдуманыя сумныя павучальныя гісторыі былі накіраваны на тое, каб пераканаць слухачоў: сіла мужчыны не ў тым, каб выпіць, а каб адмовіцца ад налітай чаркі.На помніку на Барадзінскім полі напісана “Доблесць бацькоў — спадчына дзяцей”. Зараз асноўная запаведзь: “Цвярозасць бацькоў — спадчына дзяцей”. Маніфест “Пага-джэнне на цвярозасць” з трыма запаведзямі — не піць самому; не частаваць іншых; пераконваць усіх, асабліва дзяцей, у карысці цвярозасці — падпісалі рабочыя мужчынскіх калектываў ДРБУ-42, ДЭУ-192, ПМК-182, Бярэзінскага лясгаса, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, Бярэзінскага сплаўучастка, філіяла ДП “Мінаблпаліва”.Хочацца спадзявацца, што бярэзінскія мужчыны ўсвядомлена выбралі цвярозасць — як норму жыцця, як паказчык вышэйшай мужчынскай доблесці. Тамара КРУТАЛЕВІЧ, загадчык аддзела маркетынгу Бярэзінскай ЦБ, старшыня РА ГА “БСЖ”, аўтар праекта “Усёй грамадой — супраць п’янства” Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рамках агульнагарадской акцыі “Жанчыны — агітатары цвярозасці” работнікі Бярэзінскай раённай бібліятэкі і грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”...
|
|