Так рабiлi нашы дзяды. 21.by

Так рабiлi нашы дзяды

23.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Так рабiлi нашы дзяды.

Панядзелак — “пасля нядзелі”. Моцны дзень спрыяльны для пасадкі агуркоў, гарбузоў, фасолі. Мужчынскі дзень, і таму вельмі добра квасіць капусту. Не пажадана было садзіць курыцу на яйкі, нельга стрыгчы пазногці. Ноч з панядзелка на аўторак спрыяе зачаццю хлопчыка.Аўторак — “другі дзень”. Мужчынскi, удалы дзень, спрыяльны для паездак, для ўсіх спраў, для пачатку пабудовы новай хаты. Нельга пазычаць грошы. У гэты дзень неабходна пачынаць працаваць.Серада — “сярэдзіна тыдня”. Жаночы дзень, добра саджаць гародніну, забаронена пачынаць сяўбу, ісці ў сваты, збірацца ў далёкую дарогу, бяліць печ, прасці, купаць дзяцей.Чацвер — “чацвёрты дзень”. Нельга нічога саджаць у агародзе бо чэрвi знiшчаць ураджай. Спрыяльны дзень для пачатку пабудовы хаты, можна стрыгчы пазногці (асабліва на маладзіку).Пятніца — “пяты дзень”. Жаночы дзень. Нельга вязаць, ткаць, можна сеяць. У гэты дзень жанчыны мыліся ў лазні. Нельга стрыгчы пазногці, заплятаць валасы ў касу.Субота — жаночы дзень, можна працаваць у хаце. У гэты дзень мужчыны мыліся ў лазні. Спрыяльны для ад’езду ў далёкую дарогу. Нельга пачынаць адказную справу; дзяўчатам перадшлюбнага ўзросту нельга снаваць пражу. Субота паходзіць ад славянскага дзеяслова “собити” — рыхтавацца, дапамагаць, гэта значыць дзень, у які рыхтаваліся да наступнага непрацоўнага дня — нядзелі.Нядзеля — нельга працаваць у хаце, выконваць палявыя работы, купаць дзяцей. Спрыяльны дзень для распачынання мужчынскіх спраў: збірацца на сенакос, першы раз выганяць скаціну ў поле і г.д.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нашы продкi, каб спрыяла ў розных гаспадарчых справах і шчасцiла ў асабiстым жыццi шмат стагоддзяў, кiравалiся рознымi прыкметамi прыроды. У вынiку шматгадовых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика