Алесь Міхалевіч заняўся бізнэсам у Чэхіі. 21.by

Алесь Міхалевіч заняўся бізнэсам у Чэхіі

26.07.2011 14:20 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алесь Міхалевіч заняўся бізнэсам у Чэхіі

Еўрарадыё
фотоЁн зарэгістраваўся ў Празе як індывідуальны прадпрымальнік.

Пра гэта экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі паведаміў у сваім блогу на Livejournal. Цяпер, па словах Міхалевіча, ён мае права законна зарабляць грошы аказаннем дарадчых паслуг у розных галінах, рабіць вусныя і пісьмовыя пераклады, а таксама праводзіць адукацыйныя мерапрыемствы. Міхалевіч ужо заключыў першую дамову на аказанне дарадчых паслугаў.

Міхалевіч адзначыў, што для яго важна жыць на заробленыя грошы, а не на сацыяльную дапамогу чэшскіх уладаў. Нагадаем, што ў Чэхіі Міхалевіч атрымаў палітычны прытулак.

Экс-кандыдат адзначыў, што 14 траўня ў Беларусі жонка ад яго імя заплаціла падаткі за мінулы год. Так што з беларускай падатковай інспекцыяй ён нібыта таксама разлічыўся.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ён зарэгістраваўся ў Празе як індывідуальны прадпрымальнік. Пра гэта экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі паведаміў у сваім блогу на Livejournal. Цяпер, па словах...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика