РОЗГАЛАС. 21.by

РОЗГАЛАС

28.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Магілёўскі таварны патрыятызм

У Магілёве з'явіліся паліцы з таварамі, адзначаным спецыяльным знакам "Зроблена на Магілёўшчыне", разам з гербам рэгіёна. Гэта эксперымент абласнога ўпраўлення гандлю, і адна з яго мэт — развіццё таварнага патрыятызму.

Акцыю падтрымалі асноўныя гандлёвыя сеткі ў вобласці. Са спецыяльным знакам цяпер прадаюцца прадукты харчавання — хлеб, мясныя і малочныя вырабы.

— Магілёўскія тавары зарэкамендавалі сябе з лепшага боку, яны карыстаюцца вялікім попытам, — растлумачыў начальнік упраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Алег Буянаў. — У іншых рэгіёнах "Зроблена на Магілёўшчыне" будзе ўспрымацца як знак якасці.

Парковачнае пытанне

У Мінску за студзень—чэрвень гэтага года ў дварах дамоў абуладкавана 3129 дадатковых парковачных месцаў.

За студзень—чэрвень гэтага года ў дварах жылых дамоў, якія знаходзяцца на абслугоўванні ЖРЭА раёнаў, пабудаваны 3129 дадатковых парковачных месцаў, у тым ліку 87 — з прыцягненнем сродкаў жыхароў у памеры 21,1 млн рублёў. Пра гэта паведамілі ў ГА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" (МГЖГ).

Такім чынам, кожны з аўтаўладальнікаў унёс у сярэднім 241 тыс. рублёў, а ўзамен атрымаў пераважнае права карыстацца аплачаным стаяначным месцам, на якое наносіцца нумарны знак яго машыны.

Такія паркоўкі, удакладнілі ў МГЖГ, маюць лёгкае часовае пакрыццё, якое можна без вялікай цяжкасці разабраць на выпадак правядзення работ па замене або рамонце пракладзеных у зямлі камунікацый.

Аляксандр ФІЛІПОВІЧ, "Мінск—Навіны".

"Мінск—Навіны".

золата на Еўрапейскім юнацкім фестывалі

Беларускі дзюдаіст Дзмітрый Мінькоў заваяваў золата на ХІ летнім Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі ў турэцкім Трабзоне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

Гэта першая ўзнагарода беларускай каманды на бягучым Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі. Віншаванне ў адрас спартсмена накіраваў Выканкам НАК Беларусі. У Трабзоне выступіць 61 беларускі атлет. Нашы суайчыннікі прымуць удзел у спаборніцтвах па шасці відах спорту.

 

 

Ілона Іванова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Парковачнае пытанне У Мінску за студзень—чэрвень гэтага года ў дварах дамоў абуладкавана 3129 дадатковых парковачных месцаў. За студзень—чэрвень гэтага года ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика