Перастаў выходзіць "Спорт-Экспресс" в Белоруссии". 21.by

Перастаў выходзіць "Спорт-Экспресс" в Белоруссии"

29.07.2011 16:53 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Перастаў выходзіць "Спорт-Экспресс" в Белоруссии"

Наша Ніва
Ад 18 ліпеня ў Беларусі перастала выдавацца штодзённая газета "Спорт-Экспресс" в Белоруссии". Як паведамілі ў мінскім офісе выдання, няма магчымасці купіць шклоўскую паперу.

Нагадаем, што ў пачатку ліпеня з’явілася інфармацыя, што Шклоўскі завод газетнай паперы адмаўляецца прадаваць паперу не дзяржаўным СМІ. Тады з праблемамі сутыкнуліся рэгіянальныя "Intex-press" і "Брестский курьер".

Намеснік дырэктара завода Алег Падабед казаў тады, што падыход у забеспячэнні паперай дзяржаўных і недзяржаўных СМІ будзе розным. "Усе СМІ, якія раней былі ў „дзяржзаказе“ мы, вядома, будзем забяспечваць паперай, для астатніх будзем выстаўляць нашу прадукцыю на біржу", - заявіў ён. "Нам сёння выгадней прадаваць паперу на экспарт, чым беларускім перакупшчыкам", - адзначаў А. Падабед.

У мінскім офісе "Спорт-Экспресса" зазначаюць, што цяпер проста немагчыма купіць паперу, тым не менш вядуцца перамовы. Калі будзе адноўлены выхад газеты, невядома.

"Спорт-Экспресс" - самае папулярнае спартыўнае выданне ў Расіі. Выдаецца ад 14 жніўня 1991 г. Друкуецца ў 22 гарадах Расіі, а таксама Кіеве, Сімферопалі, Запарожжы, Рызе, Алмаце, Астане, Ташкенце. дзе існуюць замежныя рэдакцыі. Прыкладам, украінская рэдакцыя робіць цалкам самастойны нумар з акцэнтам на мясцовым футболе.

У Мінску "Спорт-Экспресс" в Белоруссии" выдаваўся ад 16 студзеня 2001 года. Як і ў Маскве, выходзіў 6 разоў на тыдзень. Найбольшы наклад меў панядзелкавы нумар - больш за 5 тыс. асобнікаў.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад 18 ліпеня ў Беларусі перастала выдавацца штодзённая газета "Спорт-Экспресс" в Белоруссии". Як паведамілі ў мінскім офісе выдання, няма магчымасці купіць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика