У Бабруйску ўтварыліся стыхійныя могілкі для хатніх жывёл
31.07.2011 02:00
—
Новости Общества
|
У Бабруйску ўтварыліся стыхійныя могілкі для хатніх жывёл У Бабруйску мяркуюць, ці патрэбны гораду могілкі хатніх жывёл.
Сёння ў Бабруйску ўтварыліся стыхійныя могілкі хатніх жывёл, якія моцна ўражваюць непадрыхтаванага чалавека. За пажарнай часцю невялікія магілы, прычым (не паверыце!) на некаторых з іх ёсць нават крыжы?! Аднак на большасці — помнікі і таблічкі з партрэтамі любімых катоў і сабак, іх мянушкамі і ўзростам. Можна пачытаць эпітафіі кшталту "Мы памятаем і любім" ды "Спі спакойна, верны сабака", і ўбачыць на магілах штучныя кветкі. Вядома, за пахаванне жывёл на гэтых несанкцыянаваных могілках можна атрымаць штраф. Аднак гарадскія ўлады пакуль не прадугледжваюць стварэнне афіцыйных могілак для хатніх жывёл: гэтая справа патрабуе грошай. Можа, гэтай справай могуць заняцца грамадскія арганізацыі? У Бабруйску дзейнічае мясцовая арганізацыя па ахове жывёл "Дабрачыннасць". У прыватнасці, усяму гораду вядомыя акцыі, дзе актывісты аддаюць у добрыя рукі бабруйчан бяздомных катоў і сабак, якіх падабралі і вылечылі. Аднак у грамадскай арганізацыі таксама нестае грошай: ужо колькі часу "Дабрачыннасць" спрабуе арганізаваць паўнавартасны прытулак для жывёл. Могілкі хатніх жывёл — справа патрэбная, але пакуль не выпадае заняцца ёй. Камунальныя службы Бабруйска цяпер прапануюць аддаваць памерлых жывёл у спецаўтапрадпрыемства, якое ўтылізуе парэшткі бадзяжных сабак і катоў. Аднак гэты адзіны сёння законны спосаб задавальняе далёка не ўсіх гаспадароў жывёл, якія хочуць для сваіх хатніх любімцаў іншага і, калі можна так сказаць, больш людскага апошняга шляху і прытулку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Бабруйску мяркуюць, ці патрэбны гораду могілкі хатніх жывёл. Сёння ў Бабруйску ўтварыліся стыхійныя могілкі хатніх жывёл, якія моцна ўражваюць непадрыхтаванага... |
|