Веды для сяброў. 21.by

Веды для сяброў

04.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт сустракаў в’етнамскую дэлегацыю, у складзе якой былі выпускнікі гэтай вышэйшай навучальнай установы
У прыватнасці, ва ўніверсітэце з выпускнікамі сустрэліся навуковыя кіраўнікі тых в'етнамцаў, якія некалі навучаліся на механіка-матэматычным, фізічным і хімічным факультэтах. Сустрэча была арганізавана па ініцыятыве Міжнароднай асацыяцыі выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў, таварыства “В'етнам — Беларусь” і В'етнамскай асацыяцыі выпускнікоў савецкіх вну.
Дарэчы, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 2007 годзе адзначаны адной з вышэйшых дзяржаўных узнагарод Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам — ордэнам Дружбы народаў — за актыўны ўклад у справу падрыхтоўкі спецыялістаў для гэтай азіяцкай краіны, а таксама ў развіццё сяброўскіх адносін паміж Рэспублікай Беларусь і В’етнамам.
З пачатку 60-х гадоў ХХ стагоддзя ў Беларускім дзяржуніверсітэце прайшлі навучанне і стажыроўку каля 700 грамадзян В'етнама. У перыяд існавання Савецкага Саюза Беларускі дзяржуніверсітэт быў вызначаны базавай вну для падрыхтоўкі спецыялістаў для гэтай краіны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт сустракаў в’етнамскую дэлегацыю, у складзе якой былі выпускнікі гэтай вышэйшай навучальнай установы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика