Масавыя беспарадкі ў Лондане. 21.by

Масавыя беспарадкі ў Лондане

09.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паліцыя Лондана затрымала ўчора больш за 100 чалавек, якія маюць дачыненне да масавых беспарадкаў і пагромаў, што адбыліся ў брытанскай сталіцы ў мінулыя выхадныя. Апроч гэтага, яшчэ 61 чалавек быў затрыманы суботняй ноччу і раніцай у нядзелю. 16 чалавек атрымалі афіцыйныя абвінавачванні, а 17 былі вызвалены пад заклад, перадае СNN.

Тым часам беспарадкі працягваюцца. Раніцай у панядзелак машына на вялікай хуткасці ўрэзалася ў паліцэйскіх, якія затрымлівалі марадзёраў. Трое вартавых парадку пацярпелі, але іх жыццю нішто не пагражае. З пачатку хваляванняў у Лондане пацярпела ўжо 35 афіцэраў паліцыі.

Акрамя таго, у панядзелак пажарным давялося тушыць агонь у абутковай краме. Усяго за выхадныя пажарныя тушылі 49 пажараў. Відавочцы распавядалі, што пасля масавых хваляванняў раён Тотэнхэм выглядаў як поле бітвы, піша BBС.

Беспарадкі тут успыхнулі ў ноч на нядзелю ў Тотэнхэме. Нагодай да іх паслужыла смерць пасажыра прыватнага таксі (міні-кэба) 29-гадовага Марка Дагана, якога ў перастрэлцы забіў паліцэйскі. Паліцыя дагэтуль не растлумачыла ні тое, чаму была спынена машына з Даганам, ні хто менавіта ў яго страляў. Вядома толькі, што вартавыя парадку хацелі правесці вобыск у аўтамабілі. У перастрэлцы таксама быў паранены адзін з патрульных паліцэйскіх.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паліцыя Лондана затрымала ўчора больш за 100 чалавек, якія маюць дачыненне да масавых беспарадкаў і пагромаў, што адбыліся ў брытанскай сталіцы ў мінулыя выхадныя....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика