Вілейскае вадасховішча апанавала сіняя пена ядавітага адцення. 21.by

Вілейскае вадасховішча апанавала сіняя пена ядавітага адцення

09.08.2011 17:54 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вілейскае вадасховішча апанавала сіняя пена ядавітага адцення


Узбярэжжа вадасховішча напалохала жыхароў Вілейкі. Між тым ваду з вадасховішча п'е палова Мінска.

Жыхары Вілейкі даслалі ў рэдакцыю "НН" некалькі фотаздымкаў з берага Вілейскага вадасховішча. Тое, што можна ўбачыць на здымках, нагадвае наступствы тэхнагеннай катастрофы.



На вадзе — цвёрдая блакітная пена ядавітага адцення. Цэлыя касякі дохлай рыбы аблепленыя тым самым рэчывам. Сіні колер шуму не падобны да прыроднага. Знаходзіцца гэтае месца каля паста міліцыі, акурат непадалёк ад канечнага прыпынку гарадскога аўтобуса.



"Гэта сапраўды вельмі страшна, — піша чытач. — Такое адчуванне, што ў вадасховішча вылілі цыстэрну меднага купарвасу". 

Што больш за ўсё хвалюе ў гэтай сітуацыі — Вілейскае вадасховішча выкарыстоўваецца як крыніца пітнай вады для Мінска.





На той момант, калі "НН" звязалася з кіраўніцтвам раёна, ніхто яшчэ не ведаў, што магло здарыцца на вадасховішчы. Адзінае, што версію з купарвасам у выканкаме не пацвердзілі — няма адкуль купарвасу там узяцца.

Кіраўніцтва аддзялення грамадзянскай абароны раёна выказала меркаванне, што сіняе рэчыва на беразе вадасховішча цалкам можа быць прыроднага паходжання: калі высыхаюць балоты, то іх дно выглядае менавіта так і мае яркі блакітны колер.

Пры гэтым адміністрацыя раёна будзе высвятляць, што адбылося на ўзбярэжжы.





"Насамрэч, блакітны колер можа мець прыроднае паходжанне, — кажа вядомы публіцыст і актывіст экалагічнага руху Валер Дранчук. — На маёй роднай рэчцы такое час ад часу здаралася, тлумачылася тым, што там паблізу знаходзілася руда — тады вада і бераг перыядычна набывалі сіні колер. Асабліва калі ў міжсезонне змяншаўся ўзровень вады".

Вілейскае вадасховішча было створана штучна, і адмыслова для захавання пітной вады для Мінска, таму за станам вады ў ім сочаць вельмі пільна.

"Больш за ўсё гэта падобна на тое, што вадасховішча "квітнее", — кажа кандыдат хімічных навукаў Канстанцін Лапко. — Напрыклад, возера ў Радашковічах падчас "квітнення" мае жоўта-карычневы колер, які таксама нагадвае наступствы тэхнагеннай катастрофы. Мае сябры з Вілейкі кажуць, што гэта менавіта прыродная з’ява. Хімічнага паху, які б мусіў з’явіцца, калі б праблема была ў забруджванні, на беразе няма".

Афіцыйны каментар ад кіраўніцтва Вілейкі павінен з’явіцца ў хуткім часе, праверка распачалася. 


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узбярэжжа вадасховішча напалохала жыхароў Вілейкі. Між тым ваду з вадасховішча п'е палова Мінска. Жыхары Вілейкі даслалі ў рэдакцыю "НН" некалькі фотаздымкаў з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика