За 400 тысяч рублёў хабару быхаўскі лекар атрымаў тры гады турмы
11.08.2011 11:46
—
Новости Общества
|
За 400 тысяч рублёў хабару быхаўскі лекар атрымаў тры гады турмы 46-гадовы лекар раённай больніцы пагарэў на хабары і службовым фальшаванні.
Працуючы ў прыёмным аддзяленні лякарні, мужчына ўзяў хабар — 400 тысяч рублёў. Гэтыя грошы яму перадала адна з жанчын, каб лекар паўторна агледзеў яе мужа наконт ужывання алкаголю. Перад гэтым мужчыну затрымалі даішнікі за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым выглядзе. Каб сфальшаваць вынікі тэстаў, лекар узяў кроў у сястры п’янага кіроўцы. Аднак міліцыянты заўважылі махлярства. У судзе лекар раскаяўся і сказаў, што на хабар яго спакусіў цяжкі матэрыяльны стан сям’і. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
46-гадовы лекар раённай больніцы пагарэў на хабары і службовым фальшаванні. Працуючы ў прыёмным аддзяленні лякарні, мужчына ўзяў хабар — 400 тысяч рублёў. Гэтыя... |
|