ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

13.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Масква і Кіеў не дамовіліся пра цану на газ

Перыяд збліжэння і стабільнасці ў адносінах Расіі і Украіны, распачаты з прыходам да ўлады ў Кіеве Віктара Януковіча, завяршыўся, піша "РБК dаіlу".

Прымаючы ў Сочы свайго ўкраінскага калегу, Дзмітрый Мядзведзеў папярэдзіў яго, што пытанне газавага супрацоўніцтва Расіі і Украіны "з'яўляецца няпростым і патрабуе абмеркавання". Аднак, як адзначае выданне, мяркуючы па ўчорашніх перамовах, знайсці рашэнне не атрымалася. Эксперты лічаць, што змяншаць кошт цяпер зусім не ў інтарэсах Расіі, а вось новая газавая вайна вельмі не пашкодзіла б Газпраму.

Выданне нагадвае, што Кіеў дамагаецца перагляду формулы, зацверджанай у 2009 годзе экс-прэм'ерам Юліяй Цімашэнкай. Саму Цімашэнкі судзяць за так званую газавую справу. У сваю чаргу, эксперты выдання сцвярджаюць, што дамаўляцца ў цяперашніх умовах не ў інтарэсах Газпрама. "Расійскі бок больш зацікаўлены ў новым газавым канфлікце з Украінай. Газавая вайна патрэбна для апраўдання будаўніцтва "Паўднёвай плыні" і шматмільярдных газаправодаў, якія злучаюць Ямал з Чорным морам, каб маглі падзарабіць падрадчыкі, кампаніі, што спецыялізуюцца на пракладцы газаправодаў", — заявіў выданню эксперт, дадаўшы, што ў гэтым няма ніякага эканамічнага сэнсу. Для Расіі нашмат зручнейшым было б транспартаваць больш газу па адной трубе, чым увесь яго аб'ём падзяліць паміж двума газаправодамі — "Паўночнай плынню" і "Паўднёвай".

Пазыковы крызіс у Еўропе: Партугаліі даюць 111 млрд долараў, доўг Італіі перавысіў 1,9 трлн еўра

Прадстаўнікі Еўрасаюза, Міжнароднага валютнага фонду і Еўрапейскага цэнтральнага банка папярэдне далі "зялёнае святло" на выдаткаванне Партугаліі 111,06 млрд долараў у рамках праграмы па фінансавай падтрымцы гэтай пірэнэйскай краіны. Пры гэтым, паводле слоў міністра фінансаў Партугаліі Вітора Гаспара, у пытанні ўсё яшчэ застаюцца сур'ёзныя праблемы, піша Thе Wаll Strееt Jоurnаl.

Дзяржаўны доўг Італіі ў чэрвені 2011 года дасягнуў рэкорднай для краіны адзнакі ў 1,9 трлн еўра, паведамляе цэнтрабанк краіны. Для пераадолення пазыковага крызісу ўрад Сільвіа Берлусконі мае намер дамагчыся ў найбліжэйшыя тры гады скарачэння бюджэтнага дэфіцыту на 47,9 млрд еўра, што прадугледжвае скарачэнне дзяржаўных выдаткаў.

У Балгарыю — па новых правілах

У Балгарыі з 4 жніўня ўступілі ў сілу змяненні ў закон пра замежных грамадзян на балгарскай тэрыторыі, а таксама пастанова пра ўмовы і парадак выдачы віз.

Гэтымі нарматыўнымі дакументамі ўводзяцца новыя патрабаванні ў адпаведнасці з Візавым кодэксам ЕС. Адначасова ўводзіцца новы ўзор заявы на атрыманне візы.

Патрабаванні да пашпарта: сапраўдны пашпарт, выдадзены не раней, чым 10 гадоў таму; тэрмін дзеяння пашпарта павінен быць не менш трох месяцаў з дня меркаванай даты выезду з тэрыторыі Рэспублікі Балгарыя; змяшчаць не менш за дзве вольныя старонкі для віз.

Тэрмін разгляду заявы на атрыманне візы "Аэрапортны транзіт" і на кароткатэрміновую ўязную візу (тып "С") — да 15 каляндарных дзён з дня падачы заявы. На выдачу візы на працяглае знаходжанне (тып "Д") заявы разглядаюцца Службай адміністрацыйнага кантролю Балгарыі — да 35 працоўных дзён з дня падачы.

Брытанцы прагаласавалі за высяленне пагромшчыкаў

Брытанцы прагаласавалі за пазбаўленне ўдзельнікаў беспарадкаў усіх дапамог і высяленне іх з сацыяльнага жылля, паведамляюць інфармагенцтвы.

Адпаведную анлайн-петыцыю да раніцы 12 жніўня падпісала больш за 116 тыс. чалавек, у той час як па законах Вялікабрытаніі для разгляду падобных мер у парламенце дастаткова 100 тыс галасоў.

Аўтары дакумента перакананы, што брытанскія падаткаплацельшчыкі не павінны аказваць сацыяльную падтрымку тым, хто ўдзельнічаў у пагромах і рабаваннях, а таксама праявіў непавагу да законаў дзяржавы. Петыцыю падтрымаў прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран падчас выступлення ў парламенце 11 жніўня. Прэм'ер таксама прапанаваў пашырыць паўнамоцтвы суддзяў для вынясення прысудаў, якія прадугледжваюць турэмнае зняволенне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пазыковы крызіс у Еўропе: Партугаліі даюць 111 млрд долараў, доўг Італіі перавысіў 1,9 трлн еўра Прадстаўнікі Еўрасаюза, Міжнароднага валютнага фонду і Еўрапейскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика