Уклады насельніцтва павялічыліся амаль на 1,1 трыльёна рублёў. 21.by

Уклады насельніцтва павялічыліся амаль на 1,1 трыльёна рублёў

16.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка, за мінулы месяц уклады насельніцтва (рублёвыя і ў замежнай валюце) у беларускіх банках павялічыліся на 4 працэнты (1,1 трыльёна рублёў). У пераліку на нацыянальную валюту на пачатак жніўня гэтыя ўклады дасягнулі больш як 28,5 трыльёна беларускіх рублёў. Усяго за сем месяцаў гэтага года ўклады павялічыліся на 5,6 трыльёна, або на 24,2 працэнта.

За ліпень дэпазіты ў нацыянальнай валюце павялічыліся на 841,1 мільярда рублёў, у замежнай валюце — у эквіваленце на 61,8 мільёна долараў ЗША. На рост укладаў паўплывала павышэнне ўзроўню стаўкі рэфінансавання Нацбанка і адпаведна працэнтных ставак па дэпазітах у нацыянальнай валюце.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка, за мінулы месяц уклады насельніцтва (рублёвыя і ў замежнай валюце) у беларускіх банках павялічыліся на 4 працэнты (1,1...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика