Астанкі воінаў Першай сусветнай вайны ўрачыста перапахаваны 14 жніўня ў Мінску. 21.by

Астанкі воінаў Першай сусветнай вайны ўрачыста перапахаваны 14 жніўня ў Мінску

16.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Урачыстая цырымонія перапахавання астанкаў воінаў Першай сусветнай вайны прайшла 14 жніўня на Мінскіх брацкіх ваенных могілках 1914—1918 гадоў, перадае БЕЛТА.

На гэтых могілках пахаваны 5 тыс. воінаў, якія аддалі свае жыцці за Айчыну. "Вядомых і невядомых герояў той вайны ледзь не паглынуў зыбкі пясок гісторыі, — сказаў на цырымоніі кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Макей. — Адраджэнне Мінскіх брацкіх ваенных могілак — гэта не толькі сімвал духоўнага ператварэння грамадства, але і даніна ўдзячнасці тым, хто склаў галаву ў баях за родную зямлю".

Вайна прыйшла ў Беларусь восенню 1915 года. Расійска-германскі фронт расцягнуўся на 400 км. Тут прайшлі буйнейшыя бітвы, бязлітасныя і кровапралітныя. У раёне возера Нарач кайзераўскія войскі ўпершыню на Заходнім фронце прымянілі зброю масавага паражэння — удушлівыя газы.

"Створаны па рашэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі мемарыял у гонар герояў і ахвяр Першай сусветнай вайны сімвалізуе аднаўленне гістарычнай справядлівасці. Ён з'яўляецца сведчаннем таго, што мы, сучасныя беларусы, — народ, які з павагай ставіцца да свайго мінулага і яго герояў, па-хрысціянску шануе памяць тых, хто загінуў пры выкананні воінскага абавязку", — падкрэсліў Уладзімір Макей.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урачыстая цырымонія перапахавання астанкаў воінаў Першай сусветнай вайны прайшла 14 жніўня на Мінскіх брацкіх ваенных могілках 1914—1918 гадоў, перадае БЕЛТА.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика