Наваселле справілі... сабакі ды каты. 21.by

Наваселле справілі... сабакі ды каты

16.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Віцебску адкрыўся прытулак для бяздомных жывёл — пакуль адзін з нямногіх у краіне.

Як паведамілі "Звяздзе" ў Віцебскім гарвыканкаме, прытулак створаны фактычна за кошт спонсараў. Агульны кошт праектных і будаўніча-мантажных работ склаў 2,9 мільярда рублёў. 2,5 мільярда рублёў — гэта сродкі спонсарскай дапамогі, якія былі пералічаны ААТ "Віцебскі мясакамбінат". Астатнія сродкі асвоіў заказчык будаўніцтва прытулку — камунальнае дзяржаўнае прадпрыемства "Вясна".

Прытулак разлічаны на адначасовае ўтрыманне 200 жывёл. Для іх тут створаны прасторныя вальеры, ёсць памяшканні для каранціну, ізалятар для хворых, неабходнае ветэрынарнае абсталяванне, нават свая аперацыйная. У штаце супрацоўнікаў дырэктар, ветэрынарны ўрач, рабочы па наглядзе за жывёламі і кухар. Усіх гадаванцаў пасля агляду і неабходнага лячэння (а таксама абавязковых прышчэпак) аддаюць у добрыя рукі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Віцебску адкрыўся прытулак для бяздомных жывёл — пакуль адзін з нямногіх у краіне. Як паведамілі "Звяздзе" ў Віцебскім гарвыканкаме, прытулак створаны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика