Гродзенскія медыкі могуць перадаваць электракардыяграмы па тэлефоне. 21.by

Гродзенскія медыкі могуць перадаваць электракардыяграмы па тэлефоне

22.08.2011 18:04 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гродзенскія медыкі могуць перадаваць электракардыяграмы па тэлефоне


З мінулага тыдня фельчарскія брыгады хуткай медыцынскай дапамогі Гродзенскага раёна атрымалі ў карыстанне новую распрацоўку беларускіх навукоўцаў – перададатчыкі, якія дазваляюць перадаваць электракардыяграмы па тэлефоне.

Спецыяліст станцыі хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі патлумачыў “Твайму стылю”:

- Шэсць прыставак мы перадалі фельчарскім брыгадам, якія абслугоўваюць Гродзенскі раён. Кардыёграфамі забяспечана кожная наша брыгада, але, калі дактары маюць дастатковую кваліфікацыю, каб расшыфраваць кардыяграму, то ў фельчараў могуць узнікаць пытанні.

Цяпер у выпадках вострай каранарнай сардэчнай паталогіі яны могуць проста пазваніць па тэлефоне: прыстаўка перадае кардыяграму ў абласны кардыядыспансер, і дзяжурны доктар пракансультуе калег, дасць канкрэтныя парады.

Праўда, пакуль гэта магчыма рабіць толькі з 8 да 16 гадзін.

Карыстацца новымі прыборамі супрацоўнікаў гродзенскай станцыі хуткай дапамогі вучылі мінскія спецыялісты.

За тыдзень працы з новым абсталяваннем раённыя медыкі 9 разоў звярнуліся па дапамогу да спецыялістаў кардыёлагаў. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З мінулага тыдня фельчарскія брыгады хуткай медыцынскай дапамогі Гродзенскага раёна атрымалі ў карыстанне новую распрацоўку беларускіх навукоўцаў –...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика