750 студэнтам Палескага ўніверсітэту няма дзе жыць. 21.by

750 студэнтам Палескага ўніверсітэту няма дзе жыць

22.08.2011 19:16 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

750 студэнтам Палескага ўніверсітэту няма дзе жыць

Еўрарадыё
У Пінску 750 студэнтаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэту могуць застацца без інтэрнатаў. 

Праз эканамічны крызіс будаўнікі не здолелі своечасова здаць у эксплуатацыю аб’екты Палескага ўніверсітэту. Напрыклад, новы навучальны корпус з інтэрнатам павінен быў пачаць працу яшчэ ў сакавіку. Але дабудуюць яго толькі ў лістападзе. А так званая “студэнцкая вёска” так і не адкрыецца 1-га верасня. Яшчэ адна “студэнцкая вёска” хутчэй за ўсё так і не будзе пабудаваная. Прынамсі, на прызначанай для гэтага пляцоўцы будаўнічыя працы пакуль не пачаліся.


Навучальны корпус

Каб зняць напружанне, кіраўніцтва ВНУ вырашыла ставіць дадатковыя ложкі ў пакоях дзейных інтэрнатаў. Ёсць прапанова нават выкарыстаць плавучы гатэль, у якім могуць размясціцца 23 чалавекі.


Навучальны корпус


Студэнцкая вёска


Студэнцкая вёска

Фота: Еўрарадыё 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Пінску 750 студэнтаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэту могуць застацца без інтэрнатаў.  Праз эканамічны крызіс будаўнікі не здолелі своечасова здаць у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика