ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

24.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Украіна мае намер утрая скараціць імпарт расійскага газу

Міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Юры Бойка заявіў у інтэрв'ю тэлекампаніі "5 канал" пра жаданне скараціць імпарт расійскага газу праз 5 гадоў на 70%, ці на 28 млрд кубаметраў, — да 12 млрд кубаметраў газу ў год.

"Мы плануем з 20 мільярдаў кубаметраў уласнай здабычы выйсці на 27 мільярдаў праз пяць гадоў", — цытуе міністра агенцтва Rеutеrs. Бойка сказаў, што краіна мае намер пашырыць здабычу газу як на шэльфе Чорнага мора, так і развіваць пры дапамозе замежных партнёраў здабычу сланцавага газу. "Некалькі кампаній ужо прыйшлі — гэта ў першую чаргу амерыканскія кампаніі, еўрапейскія: галандская Shеll, а таксама італьянская Еnі...", — сказаў міністр.

Адначасова ўрад рэалізуе праграму скарачэння спажывання расійскага газу за кошт энергазахавання, развіцця альтэрнатыўнай энергетыкі і замены газу на вугаль украінскай здабычы. "Мы спажывалі 64 мільярды кубаметраў газу за год, сёлета мы будзем спажываць 54 мільярды, а налета яшчэ менш — прыблізна на 8-10 мільярдаў... Мы плануем, што будзем закупляць расійскага газу праз пяць гадоў 12 мільярдаў кубаметраў. Усё астатняе будзе здабывацца намі самімі ці будзе заменена альтэрнатыўнымі відамі энергарэсурсаў", — запэўніў міністр.

Паўстанцы прарваліся ў рэзідэнцыю Кадафі

Лівійскія паўстанцы прарваліся на тэрыторыю рэзідэнцыі Муамара Кадафі ў Трыпалі. Як паведаміў канал "Аль-Джазіра", паўстанцам атрымалася прарвацца праз вароты ў вонкавым перыметры комплексу.

Паводле паведамленняў тэлеканала, над рэзідэнцыяй быў бачны дым, у раёне Баб аль-Азізія, дзе размешчаны комплекс, раздаваліся выбухі. Неба над Трыпалі патрулюе авіяцыя НАТА, аднак прадстаўнікі альянсу не пацвердзілі факт бамбардзіроўкі рэзідэнцыі.

Ці знаходзіцца сам лівійскі лідар на тэрыторыі рэзідэнцыі, невядома. Раніцай 23 жніўня да журналістаў выйшаў сын лівійскага лідара Сейф аль-Іслам Кадафі і заявіў, што яго бацька Трыпалі не пакідаў. Акрамя таго, ён запэўніў СМІ, што сталіца па-ранейшаму знаходзіцца пад кантролем улад і ў горадзе "ўсё ў парадку".

Валійца пасадзілі на 4 месяцы за заклік да пагромаў у Fасеbооk

У Вялікабрытаніі маладога чалавека асудзілі да 4 месяцаў турэмнага зняволення за запіс у Fасеbооk. На сваёй старонцы юнак заклікаў жыхароў Уэльса далучыцца да пагромаў, якія пачаліся ў Лондане на пачатку жніўня.

На Камчатку прывязуць надзіманы каталіцкі храм

На Камчатку ў хуткім часе будзе дастаўленая надзіманая мадэль каталіцкага храма, паведамляе Руская служба "Бі-Бі-Сі". Аўтарам ініцыятывы выступіў настаяцель каталіцкага прыходу ў Петрапаўлаўску-Камчацкім, польскі святар Кшыштаф Каваль.

Паводле слоў Каваля, на Камчатцы пакуль няма каталіцкага храма, і надзіманая царква стане своеасаблівай альтэрнатывай паўнавартаснаму рэлігійнаму будынку, дзе вернікі змогуць мець зносіны са святаром і маліцца. Надзіманая царква ўяўляе сабою копію каталіцкага храма. Усярэдзіне маецца даволі прасторнае памяшканне. Вага надзіманага храма складае каля ста кілаграмаў. Святар адзначыў, што пакуль расійскія ўлады не даюць яму дазволу на будаўніцтва будынка касцёла на паўвостраве.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Валійца пасадзілі на 4 месяцы за заклік да пагромаў у Fасеbооk У Вялікабрытаніі маладога чалавека асудзілі да 4 месяцаў турэмнага зняволення за запіс у Fасеbооk. На...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика