У Оршы - лепшая гаспадарка краіны ў справе азелянення
24.08.2011 15:02
—
Новости Общества
|
У Оршы - лепшая гаспадарка краіны ў справе азелянення Міністэрства прыродных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь падвяло вынікі рэспубліканскага конкурсу на лепшую кампазіцыю па азеляненні і ўладкаванні тэрыторый.
У якасці крытэрыяў ацэнкі былі вызначаныя індывідуальныя і арыгінальныя дзеянні па ўладкаванні, экалагічнасць, арганічнасць з ландшафтам і некаторыя іншыя творчыя рашэнні. У намінацыі “Уладкаванне месцаў кароткатэрміновага і масавага адпачынку грамадзянаў, пляжаў, набярэжных, зонаў адпачынку і прылеглых да іх тэрыторыяў, уладкаванне дарог” першае месца заваявала сялянская фермерская гаспадарка нашага гораду “Сябры і К”. Аршанцы апярэдзілі Салігорскі эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і юнацтва, а таксама зеленбуд Цэнтральнага раёна Мінска. Сядзіба сялянскай фермерскай гаспадаркі “Сябры і К” знаходзіцца ў 4 кіламетрах ад Оршы па Дубровенскай дарозе ў вёсцы Загарадная. Для гасцей там даецца ў найм два дамы, у кожным з якіх могуць жыць па чатыры чалавекі. Таксама для наведнікаў ладзяцца паездкі па вядомых месцах нашага рэгіёну. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства прыродных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь падвяло вынікі рэспубліканскага конкурсу на лепшую кампазіцыю па азеляненні і ўладкаванні тэрыторый. У...
|
|