Фотарэпартаж: Як рэстаўруюць Косаўскі палац. 21.by

Фотарэпартаж: Як рэстаўруюць Косаўскі палац

26.08.2011 16:28 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фотарэпартаж: Як рэстаўруюць Косаўскі палац

Радыё Свабода
Кіраўнік Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч выказаў занепакоенасьць парушэньнем правілаў правядзеньня рэстаўрацыйных працаў у Косаўскім палацы. Адпаведную заяву ён накіруе ў Берасьцейскі аблвыканкам і Міністэрства культуры.

Як распавёў Антон Астаповіч, будаўнікі, рэстаўруючы палац, ня дбаюць аб аўтэнтычнасьці вокнаў. Дзе-нідзе іх устаўляюць без уліку шырыні ваконных праёмаў.

Антон Астаповіч: "Будзем зьвяртацца ў аблвыканкам і Міністэрства культуры, прад’явім прэтэнзіі ў першую чаргу навуковаму кіраўніцтву. Бо гэтак устаўляць вокны ў помнік архітэктуры ХІХ стагодзьдзя — поўная некампэтэнтнасьць. Чарговае парушэньне, навукова не абгрунтаваныя дзеяньні".

Рэстаўрацыя Косаўскага палаца
 

 



Косаўски палац рэстаўруе філія ААТ "Брэстрэстаўрацыя" з 2008 году. Сёлета тут плянуецца завяршыць аднащленьне фасадаў, вокнаў, дзьвярэй, перакрыцьцяў, даху. На гэтыя мэты з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў у гэтым годзе было выдзелена 2,8 мільярда рублёў.

Перад палацам высеклі бор
 

Косаўскі палац (былая рэзыдэнцыя графаў Пуслоўскіх) быў узьведзены ў першай палове ХІХ стагодзьдзя па праекце архітэктара Францішка Яшчэлды за паўтара кілямэтра ад Косава. Гэта помнік архітэктуры нэаготыкі з элемэнтамі клясыцызму. Паводле найбольш распаўсюджанай сярод гісторыкаў вэрсіі, палац разбурылі ў 1944 годзе партызаны.

Побач з палацам Пуслоўскіх — радавы маёнтак кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстаньня супраць Расеі 1794 году Тадэвуша Касьцюшкі.

Сядзіба Касьцюшкі відаць з палаца Пуслоўскіх
 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч выказаў занепакоенасьць парушэньнем правілаў правядзеньня рэстаўрацыйных працаў у Косаўскім палацы....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика