Таямнічы дамкрат: як з яго рабілі выбухоўку. 21.by

Таямнічы дамкрат: як з яго рабілі выбухоўку

26.08.2011 18:32 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таямнічы дамкрат: як з яго рабілі выбухоўку


Еўрарадыё паспрабавала разабрацца, адкуль у справе аб выбуху ў метро з'явіўся дамкрат і якім чынам ён мог выкарыстоўвацца.

Все новости по теме >>>



Па справе выбуху ў мінскім метро Улад Кавалёў праходзіць як саўдзельнік галоўнага абвінавачанага Дзмітрыя Канавалава. У працэсе расследавання справы "ўсплылі" таксама некалькі выбухаў у Віцебску, якія адбываліся з 2000 года. Паводле звестак следства, да 2006 года Канавалаў вырабляў выбухоўку з дапамогай дамкрата, які потым перадаў на захаванне Кавалёву.

"Усіх, хто хоць раз калі-небудзь тэлефанаваў Уладу Кавалёву, выклікалі і пыталіся пра дамкрат і адзнаку па хіміі. Пыталіся, ці не прасіў некалі Улад дастаць дамкрат і ці не распавядаў аб нейкім дамкраце", — расказвае сябра Кавалёва Сяргей.

Першыя ператрусы адбыліся на здымнай кватэры Кавалёва ў Мінску і ў бацькоў у Віцебску ў ноч з 12 на 13 красавіка, адразу пасля затрымання Канавалава і Кавалёва. Тады ніякага дамкрата не знайшлі, у пратаколах ператрусу ён не значыцца. Наступныя ператрусы прайшлі ўжо праз дзень, 14 красавіка, таксама на абедзвюх кватэрах.

"Нібыта яны знайшлі гэты дамкрат па нашым адрасе. У нас дома былі два ператрусы. Гаварыць яны пачалі а 5-й раніцы, а ператрус у нас быў а 3-й ночы. У кватэры ў Мінску і ў нас. Калі быў другі ператрус, майго айчыма пасадзілі ў крэсла і сказалі не ўставаць. Самі яны што там рабілі, ніхто не ведае", — гаворыць сястра Кавалёва Таццяна.



Маці Улада Кавалёва 14 красавіка была ўжо ў Мінску на яго здымнай кватэры. Нагадаем, што выбух адбыўся 11-га, затрыманне — 12-га вечарам, уначы 13-га — першы ператрус. Акурат, як жанчына прыехала туды, у гэты ж час адбываўся ператрус у яе кватэры ў Віцебску. Далей за калідор Любоў Іванаўну не пусцілі. Копій пратаколаў з абодвух ператрусаў, у Мінску і Віцебску, ніхто не атрымаў, таму невядома, што падчас іх знайшлі.

Але дамкрат працягвалі шукаць далей ужо ў вёсцы на радзіме маці, гаворыць Таццяна.

"У чэрвені ездзілі ў вёску, шукалі гэты ж дамкрат. Ёсць дакумент, што яго не знайшлі. А тут усплывае, што яго ўсё ж такі знайшлі".



Паводле дакументаў пракуратуры, дамкрат Кавалёў узяў на захаванне ў Канавалава яшчэ ў лютым 2006 года. І захоўваў яго ў сябе дома. Спачатку ўказваецца, што гэта было не абяцанае загадзя ўкрывальніцтва. А потым, што Кавалёў ведаў пра прызначэнне гэтага дамкрата.

З яго дапамогай Канавалаў рабіў выбухоўку. Як высветлілася, рэцэпт можна спакойна знайсці ў інтэрнэце. А кампаненты дастаць не вельмі складана.

Адзін з варыянтаў прыгатавання выбухоўкі патрабуе змяшчэння кампанентаў у посуд з поршнем. У прынцыпе, гэта можа быць рондаль з накрыўкай меншага радыусу і дамкрат, каб сціснуць.

Дзе знайшлі дамкрат і ці знайшлі яго наогул, з дакумента не зусім зразумела. Калі ж не знайшлі, тады ўзнікае пытанне, адкуль пра яго стала вядома. Магчыма, такія паказанні далі самі абвінавачаныя. Калі дамкрат з 2006 года быў на кватэры ў Кавалёва, значыць, бомбу на 3 ліпеня 2008 і 11 красавіка 2011 года ён рабіў без дапамогі гэтага дамкрата. 
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрарадыё паспрабавала разабрацца, адкуль у справе аб выбуху ў метро з'явіўся дамкрат і якім чынам ён мог выкарыстоўвацца. Все новости по теме >>> Па справе выбуху ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика