РОЗГАЛАС. 21.by

РОЗГАЛАС

27.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Апошні подых лета, а потым восеньскія дажджы

У апошнія выхадныя лета на тэрыторыю Беларусі завітае даволі цёплае паветра з боку Міжземнамор'я, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Таму ў суботу, пад уплывам антыцыклона з цэнтрам над Варонежскай вобласцю Расіі, у Беларусі захаваецца малавоблачнае без ападкаў надвор'е. Вецер паўднёва-ўсходні, удзень парывісты. Максімальная тэмпература ўдзень 23—29, месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях да 31 градуса.

І ў нядзелю большая частка краіны застанецца пад аховай антыцыклону, толькі ўдзень у заходніх раёнах пройдзе кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Уначы будзе 9—16, удзень ад 20 градусаў на паўночным захадзе, да плюс 28 на паўднёвым усходзе краіны.

У першыя дні наступнага тыдня атмасферны фронт з боку Польшчы працягне свой рух далей на ўсход кантынента. Таму ў панядзелак у асобных раёнах чакаюцца невялікія дажджы. Уначы будзе 8—15, удзень ад 19 градусаў на поўначы да 27 цяпла на паўднёвым усходзе. Бліжэй да сярэдзіны наступнага тыдня атмасферныя франты прынясуць кароткачасовыя дажджы ўжо на ўсю тэрыторыю краіны. У аўторак будзе 19—26, у Гомельскай вобласці — да 28 градусаў. Прагназуецца, што ў сераду крыху пахаладае, таму ўдзень чакаецца ўсяго 16—23 цяпла, на поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей — да 25 градусаў.

Згодна з доўгатэрміновымі прагнозамі, 1 верасня Беларусь застанецца ў зоне паніжанага ціску. Удзень магчымыя невялікія дажджы. Тэмпература ўначы на першы дзень восені 6—13, удзень — 16—23, у Мінску чакаецца каля 20 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ.

Малебен пра вучняў

Сёння, 27 жніўня, у праваслаўным Свята-Троіцкім храме ў горадзе Быхаве пройдзе малебен пра вучняў у сувязі з новым навучальным годам. Пачатак малебна — аб 11-й гадзіне. Вернікі будуць маліцца за здароўе дзяцей і іх поспехі ў навучанні. На заканчэнне ўсіх прысутных акропяць святой вадой.

Ул. інф.

Кошты на мясныя паўфабрыкаты ўжо не абмяжоўваюцца

Пастановай Міністэрства эканомікі № 137 ад 24 жніўня 2011 года прадугледжана, што сельскагаспадарчым арганізацыям, фермерскім (сялянскім) гаспадаркам, мясаперапрацоўчым арганізацыям і арганізацыям спажывецкай кааперацыі не трэба прымяняць гранічныя максімальныя адпускныя цэны на мяса (ялавічыну і свініну) пры фарміраванні цэн на мяса і мясныя паўфабрыкаты, якія рэалізоўваюцца на рынках і кірмашах. Як адзначаецца ў прэс-рэлізе Міністэрства эканомікі, такі крок зроблены па прапанове Мінсельгасхарча "ў мэтах павелічэння аб'ёмаў рэалізацыі мяса на рынках рэспублікі, у мэтах выключэння яго спекулятыўных продажаў і стварэння канкурэнтнага асяроддзя".

У Мінэканомікі адзначылі, што да гэтага вытворцы і арганізацыі спажыўкааперацыі фарміравалі адпускныя цэны на мясныя паўфабрыкаты, зыходзячы з гранічных максімальных адпускных цэн, у сувязі з чым гандляваць на рынках і кірмашах ім было нявыгадна, а значыць, гэта адбівалася і на аб'ёмах паставак. Больш за тое, прадукцыя, якую прадавалі вытворцы, часта аказвалася ў распараджэнні перакупшчыкаў — а яны ўжо перапрадавалі мяса і паўфабрыкаты нашмат даражэй. Прыняцце пастановы № 137, як напісана ў каментары Міністэрства эканомікі, павінна павялічыць аб'ём прапановы мяса, бо зараз вытворцы пастаўленыя ў роўныя ўмовы з іншымі ўдзельнікамі рынку.

Павел БЕРАСНЕЎ, Сяргей ПАЛІНІН.

Звадкаваны газ на аўтагазазапраўках Беларусі з 1 верасня падаражэе на 10 працэнтаў

У Беларусі з 1 верасня гэтага года на 10 працэнтаў павялічваюцца адпускныя цэны арганізацый-вытворцаў на вуглевадародныя звадкаваныя паліўныя газы для аўтамабільнага транспарту, а таксама гранічныя рознічныя цэны на звадкаваны газ для запраўкі аўтамабільнага транспарту пры рэалізацыі на аўтамабільных газазаправачных станцыях, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле сувязяў з грамадскасцю Міністэрства эканомікі Беларусі.

Такое рашэнне змешчана ў пастановах Міністэрства ад 19 жніўня гэтага года № 133 "Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 4 красавіка 2011 года № 52" і № 134 "Аб устанаўленні гранічных рознічных цэн на звадкаваны газ пры рэалізацыі на аўтамабільных газазаправачных станцыях".

Такім чынам, на аўтамабільных газазаправачных станцыях гранічная мінімальная цана звадкаванага газу з 1 верасня вырасце з Br2370 за літр да Br2600, гранічная максімальная — з Br2550 да Br2800.

"Звадкаваны газ у Беларусі выпрацоўваецца ў асноўным з імпартуемай сыравіны. Дзейныя цяпер адпускныя цэны на звадкаваны газ не забяспечваюць рэнтабельную работу арганізацый, якія яго выпрацоўваюць", — растлумачылі ў Міністэрстве эканомікі Беларусі прычыну павышэння цэн.

Лабавое сутыкненне легкавіка і аўтобуса

Гэтае здарэнне адбылося ў горадзе Іванава па вуліцы Гагарына пасля васьмі гадзін вечара.

Вадзіцель легкавога аўтамабіля "Фальксваген-Джэта" 1984 года выпуску (сам, дарэчы, таго ж года нараджэння) не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з маршрутным аўтобусам "ПАЗ". Апошні вяртаўся з аўтавакзала ў парк. У выніку дарожна-транспартнага здарэння машыны атрымалі механічныя пашкоджанні. Відавочца выклікаў выратавальнікаў, якія пры дапамозе гідраўлічнага інструменту дасталі з салона легкавіка кіроўцу. Ён з рознымі траўмамі быў дастаўлены ў Іванаўскую цэнтральную раённую бальніцу. Кіроўца аўтобуса не пацярпеў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошні подых лета, а потым восеньскія дажджы У апошнія выхадныя лета на тэрыторыю Беларусі завітае даволі цёплае паветра з боку Міжземнамор'я, паведаміла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика