АБЗАЦ
27.08.2011
—
Новости Общества
|
Бясплатная вакцынацыя ад грыпу ў Беларусі пачнецца з верасня. Зыходзячы з прагнозаў аб пачатку эпідэміі грыпу, медыкі рэкамендуюць пачаць вакцынацыю з верасня і завяршыць яе да 1 снежня. Пры гэтым бясплатная вакцынацыя за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту скончыцца да 1 лістапада. Паводле аператыўных звестак, колькасць насельніцтва Беларусі на 1 жніўня гэтага года склала 9 млн 467,6 тыс. У параўнанні з 1 студзеня жыхароў краіны стала менш на 13,6 тыс. чалавек. Скарачэнне колькасці насельніцтва абумоўленае перавышэннем амаль на 20 тыс. чалавек колькасці памерлых над колькасцю тых, якія нарадзіліся, пры дадатным міграцыйным прыросце 6 тыс. 131 чалавек (у студзені—ліпені ў Беларусь прыбылі 9 тыс. 772 чалавекі, выбыла 3 тыс. 641). У Беларусі працягвае расці і колькасць шлюбаў, і колькасць разводаў. Так, за студзень—ліпень гэтага года ў рэспубліцы зарэгістравана больш 42,7 тыс. шлюбаў. За сем сёлетніх месяцаў на 1000 жыхароў рэспублікі прыпадала 7,8 шлюба (за аналагічны леташні перыяд — 7,2). Паказчык разводаў павысіўся адпаведна з 3,6 на 1000 жыхароў да 3,9. Калі ў студзені—ліпені мінулага года на 1000 зарэгістраваных шлюбаў прыпадала 499 разводаў, то ў студзені—ліпені гэтага года на 1000 шлюбаў стала 506 разводаў. Бегуна-ампутанта Оскара Пісторыюса, які атрымаў права выступіць на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы 2011 года, абавязалі бегчы толькі на першым этапе эстафеты 4х400 метраў. Гэтае рашэнне, прынятае Міжнароднай федэрацыяй лёгкай атлетыкі (ІAAF), выклікана клопатам аб бяспецы іншых спартсменаў. ПОЎНЫ АБЗАЦ Італьянская вёска папрасіла як мага хутчэй прыслаць ёй 830 уцекачоў з ліку тых, якія прыбываюць на востраў Лампедуза, размешчаны паміж Сіцыліяй і Тунісам. Імігранты спатрэбіліся вёсцы для таго, каб не страціць статут муніцыпалітэта. Скараціць колькасць муніцыпалітэтаў у Італіі плануюць дзеля эканоміі.
Аўстрыйская паліцыя арыштавала 80-гадовага мужчыну па абвінавачванні ў тым, што ён на працягу 40 гадоў трымаў у зняволенні і гвалтаваў дзвюх сваіх дачок. Паводле інфармацыі следства, ён пачаў гвалтаваць дачок, калі адной з іх было 12, а другой — чатыры гады. Цяпер ім, адпаведна, 53 і 45 гадоў. Паведамляецца, што яны разумова адсталыя. Наколькі вядома, жанчынам дазвалялася часам выходзіць на вуліцу, але яны былі настолькі запалоханыя, што ніколі нікому нічога не казалі. Маці ахвяр гвалтаўніка памерла тры гады таму. Улады заяўляюць, што яна таксама была ахвярай абвінавачанага. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 жніўня некалькі сёлаў Львоўскай вобласці пацярпелі ад граду памерам з курынае яйка (дыяметр градзін складаў 3-5 сантыметраў). Моцны град, які доўжыўся каля 10... |
|