Капусная расада. 21.by

Капусная расада

27.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Высадку капуснай расады прымяркоўвалі да аднаго з вясновых свят — напрыклад, да Івана Галавастага (7 чэрвеня). Казалі: "Каб мая капустачка прымалася і ў галоўкі складалася"; на Розыгры (аўторак на наступным за Тройцай тыдні), каб расліны добра фарміраваліся ў галоўкі.

 Не саджалі капусту ў панядзелак, аўторак, чацвер (так званыя мужчынскія дні), на маладзіку; у першыя дні пасля поўні — пра такую капусту казалі "гнілец", г.зн. згніе; у "сухі дзень" (аўторак перад Пасхай) — капуста пойдзе ў храпкі; у "крывую сераду" (апошняя перад Тройцай) — будзе крывая і маленькая; у той дзень тыдня, калі ўвосень пайшоў першы снег.

 З вечара на градкі пад капусту ставілі ўверх дном гаршчок, у якім была крапіва з коранем, і казалі: "Не будзь пустая, будзь густая; не будзь старая, будзь маладая; не будзь малая, будзь вялікая!"

 Пры пасадцы расады забаранялася есці хлеб, каб куры летам не дзяўблі капусту; смяяцца — інакш лісты капусты будуць маршчыністыя.

 Ведалі, што саджаць капусту павінна толькі жанчына. Калі да расады дакранецца мужчына, то добрага ўраджаю не будзе.

 Першую пасаджаную расліну накрывалі чыгуном, чыгун — белым абрусам. Зверху клалі камень і казалі: "Дай, Божа, час добры, каб капуста мая прымалася і ў галоўкі складалася".

 Лункі для раслін трэба было рабіць бярозавым колам.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Высадку капуснай расады прымяркоўвалі да аднаго з вясновых свят — напрыклад, да Івана Галавастага (7 чэрвеня). Казалі: "Каб мая капустачка прымалася і ў галоўкі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика