Жыхары Баранавіч хочуць пераназваць вуліцы у гонар загінуўшых баранавіцкіх лётчыкаў. 21.by

Жыхары Баранавіч хочуць пераназваць вуліцы у гонар загінуўшых баранавіцкіх лётчыкаў

27.08.2011 13:12 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыхары Баранавіч хочуць пераназваць вуліцы у гонар загінуўшых баранавіцкіх лётчыкаў


Каб перайменаваць вуліцы Войкава, Арджанікідзе і Свярдлова ў гонар загінуўшых баранавіцкіх лётчыкаў, жыхары горада сабралі 757 подпісаў.

Грамадскую кампанію “Баранавіцкім вуліцам – імёны герояў нашага часу” ініцыявала пенсіянерка, актыўная жыхарка Ганна Аніскевіч. Яна разам другімі актывістамі звярнуліся да кіраўніцтва горада з прапановай перайменавання вуліц Войкава ў вуліцу Уладзімера Карвата, Арджанікідзэ – у Аляксандра Жураўлевіча (на якой жыў ён сам і дасюль жывуць яго родныя), Свярдлова – у Аляксандра Марфіцкага. “Нашые лётчыкі-героі коштам свайго жыцця адвялі баявыя машыны ад населеных пунктаў і выратавалі сотні жыццяў мірных жыхароў” – адзначаецца ў заяве.

Збор подпісаў адбываўся з 15 ліпеня да 23 жніўня. Арганізатары сустрэліся і пагутарылі з некалькімі тысячамі гараджан, раздалі буклеты, прысвечаныя подзвігу лётчыкаў і гісторыі Авіягарадка.

Дарэчы, гэта не першая ініцыятыва Ганны Аніскевіч. Дзякуючы ёй, пры актыўнай падтрымцы жыхароў горада і кіраўніцтва аўтобуснага парка, на чале з дырэктарам Уладзімірам Пучко, паспяхова вырашана змена руху аўтобуснага маршрута № 16 . Наступная праблема, якую думае вырашыць шляхам збору подпісаў Ганна Аніскевіч, наданне назвы аўтобуснага прыпынку імя Сяргея Грыцаўца - лётчыка, двойчы Героя СССР, ураджэнца баранавіцкай зямлі. На гэтым прыпынку стаіць ягопомнік.

Згодна інфармацыі www.varuta.info 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб перайменаваць вуліцы Войкава, Арджанікідзе і Свярдлова ў гонар загінуўшых баранавіцкіх лётчыкаў, жыхары горада сабралі 757 подпісаў. Грамадскую кампанію...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика