Добрыя жарты Аляксандра Каршакевіча
02.09.2011
—
Новости Общества
|
Майстар сяброўскіх шаржаў з альманаха “Вожык” на Дні беларускага пісьменства ў Ганцавічах будзе раздаваць незвычайныя аўтографы
![]() ![]() Што добрую згадку пра свята атрымалі дзясяткі людзей — гэта адно. Але ж і падпісак на “Вожык” з рэгіёна пабольшала, бо пад сяброўскімі шаржамі мастак пакідаў два знакавыя словы: “Каршакевіч. Вожык”. Як аўтограф на памяць. А яшчэ, дадаюць калегі па выданні, людзі былі ў вялікім захапленні ад таго, як віртуозна ён працуе. Чысты ліст паперы, звычайны аловак... Але погляд мастака “сканіруе” натуру — і тут жа, на вачах, творыцца шарж. Казалі: во гэта майстар! Во штукар! ![]() Вядома ж, адметнае майстэрства шліфавалася доўгі час. Аляксандр амаль трыццаць гадоў таму прыйшоў у слаўны сваімі традыцыямі, талентамі рэспубліканскі часопіс сатыры і гумару “Вожык”. ![]() Цяпер Аляксандр Каршакевіч, яго паплечнікі з “Вожыка” на ніве сатыры і гумару Юлія Зарэцкая, Павел Саковіч ужо гатовы да сустрэч на ганцавіцкай зямлі. “На месцы” яны разгорнуць невялічкую экспазіцыю, каб прэзентаваць альманах-юбіляр “Вожык” (якому сёлета — 70 гадоў), і далучацца да сяброўскай бяседы са сваімі вершамі, жартамі, эпіграмамі, гумарэскамі. І абавязкова зноў будуць сяброўскія шаржы-аўтографы ад Аляксандра Каршакевіча — на добры настрой і доўгі ўспамін. Іван Ждановіч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Майстар сяброўскіх шаржаў з альманаха “Вожык” на Дні беларускага пісьменства ў Ганцавічах будзе раздаваць незвычайныя аўтографы
|
|