У нядзелю сонечна і цёпла, а на наступным тыдні зноў дажджы. 21.by

У нядзелю сонечна і цёпла, а на наступным тыдні зноў дажджы

03.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яшчэ і ў суботу частка тэрыторыі Беларусі застанецца пад уплывам халаднаватага вільготнага паветра, якое трапіла да нас з боку Балтыйскага мора. Толькі паўднёва-заходні рэгіён Беларусі трапіць у зону павышанага ціску і надвор'е палепшыцца, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

У нядзелю Беларусь трапіць у арбіту ўплыву скандынаўскага антыцыклону, таму атмасферны ціск павялічыцца і ўсталюецца сонечнае надвор'е. Удзень месцамі па Магілёўскай і ўсходзе Віцебскай абласцей магчымы невялікі дождж. Уначы тэмпература паветра знізіцца да 5—10, а ўдзень сонейка прыгрэе да плюс 16—22, у Брэсцкай вобласці да 25 цяпла. Цёплае і сонечнае надвор'е захаваецца і ў панядзелак, удзень будзе 17—23, на поўдні да 25. Цудоўнае, без ападкаў надвор'е будзе ў аўторак. Аднак удзень месцамі ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях магчымы кароткачасовы дождж і навальніца. Уначы на аўторак 4—11, удзень — 17—25. Прагназуецца, што ў сярэдзіне наступнага тыдня атмасферны фронт з боку Заходняй Еўропы прынясе ў Беларусь чарговую порцыю ўжо восеньскіх дажджоў, магчымыя навальніцы. Тэмпература ўдзень 15—22. Пры такім надвор'і ў Беларусі пачынаецца сезон грыбоў.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ і ў суботу частка тэрыторыі Беларусі застанецца пад уплывам халаднаватага вільготнага паветра, якое трапіла да нас з боку Балтыйскага мора. Толькі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика