Пчолы і надвор’е. 21.by

Пчолы і надвор’е

03.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як па паводзінах пчол вызначыць надвор'е:

 калі пчолы хутка збіраюцца ў вуллі, будзе дождж;

 калі роем гудуць вакол квітнеючай рабіны — заўтра будзе добрае надвор'е;

 перад засухай пчолы становяцца злымі, часцей джаляць;

 калі пчолы лятуць "на працу" раней, чым звычайна, то, нягледзячы на добрае надвор'е, хутка пойдзе дождж;

 калі пчолы рана застаюцца ў вуллях, будзе ранняя і суровая зіма, а калі ў другі раз "заводзяць дзетку", то неабходна чакаць працяглую і цёплую восень.

Абярэг на пчол

"Стой, рой малады! Не іграй, да сырой зямлі прыпадай. Вось вам, пчолкі, святліца — новая, цясовая, адмысловая. Жыць вам тут і быць сто летаў і зім і дзвесці дзяцей павадзіць. І ты, матка, ліпа Валляна, ліпа — красная дзявіца, і ты, труцень Іван, параней уставайце, сваіх дзетак пабуджайце і пасылайце іх у цёмныя лясы, у шчодрыя бары. Майце шум баравы, майце роў прудавы, мядзведжую лапу, воўчы рост. Саграбайцеся, змятайцеся. Да чужых пчол не лятайце і чужых да сябе не пускайце. Як маці зямлі, свайго месца пільнуйцеся".

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як па паводзінах пчол вызначыць надвор'е:  калі пчолы хутка збіраюцца ў вуллі, будзе дождж;  калі роем гудуць вакол квітнеючай рабіны — заўтра будзе добрае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика