Ганцаўшчына сустракае гасцей. 21.by

Ганцаўшчына сустракае гасцей

03.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ганцаўшчына сустракае гасцейХлеб і да хлеба на нашым стале будуць заўсёды . Галоўнае — каб на тым жа стале знайшлося пачэснае месца для Слова — кнігі, газеты, часопіса. Інакш мы ўжо будзем не беларусамі.

Сёлетняе свята беларускага пісьменства адрозніваецца ад папярэдніх не толькі тым, што Ганцавічы, як і кожная сталіца Дня пісьменства, маюць свае адметнасці, звязаныя з развіццём беларускага мастацкага слова (у вёсцы Люсіна калісьці пачынаў сваю настаўніцкую, а разам з ёй і пісьменніцкую дзейнасць Якуб Колас). Сёлета лёгка знойдуцца тыя, хто скажа: якое свята, якое пісьменства, якое мастацкае слова, калі валюты не купіць, калі цэны выраслі... Але менавіта ў цяжкія часы правяраецца духоўная сталасць народа — гэта неаднойчы пацверджана гісторыяй. Мы заўсёды з гонарам вытрымлівалі гэта выпрабаванне. З полымя выносілі перш за ўсё не хатні рыштунак — кнігі ды абразы, нават у самых бедных сем’ях вучылі дзяцей чытаць і пісаць, за некалькі стагоддзяў, што наша мова была пад забаронай, змаглі захаваць яе, як найдаражэйшую каштоўнасць перадаючы з пакалення ў пакаленне, складаючы на ёй дзівосныя песні, паэтычныя казкі, звонкія вершы...

Наша галоўнае багацце сёння — сведчанне таго, што мы маем гонар людзьмі звацца і быць на сваёй зямлі гаспадарамі, а не золатавалютныя запасы, не рост валавых паказчыкаў. Яны ўсяго толькі плён нашай працы, нашага інтэлекту, нашай прагі да спазнання новага і невядомага, да ведаў. Гэта прага была закладзена з першымі камянямі манастырскай школы, што будавала Ефрасіння Полацкая для простых дзяцей, яна нараджалася з вершамі Кірылы Тураўскага, яна мацнела разам з кнігамі Францішка Скарыны. Гэта прага стала нашай нацыянальнай рысай, менавіта дзякуючы ёй беларусам ва ўсім свеце давяраюць самую складаную працу, дзе трэба не толькі стараннасць і ўменне, але і здольнасць прымаць нестандартныя рашэнні.

Хлеб і да хлеба на нашым стале будуць заўсёды. Галоўнае — каб на тым жа стале знайшлося пачэснае месца для Слова — кнігі, газеты, часопіса. Інакш мы ўжо будзем не беларусамі.

Сталіца Дня беларускага пісьменства сустракае гасцей і ўдзельнікаў свята, як дзяўчына на вяселлі, — пахарашэўшы і з ўсёй адказнасцю і разуменнем справы падрыхтаваўшыся да вялікай урачыстай цырымоніі. Ганцавічы вітаюць усіх, хто прыехаў у гэты маляўнічы і ўтульны куточак брэсцкага Палесся, сваёй каларытнай асаблівай гаворкай, дабразычлівымі ўсмешкамі жыхароў, памаладзелымі будынкамі — Домам культуры, гасцініцай, раённым цэнтрам дзіцячай і юнацкай творчасці, магазінамі, добраўпарадкаванымі вуліцамі, папрыгажэўшымі гарадскімі скверам і плошчай, і, канечне, мноствам прыемных падарункаў. Сярод іх — адкрыццё Алеі пісьменства, дзе цэнтральнае месца адводзіцца класіку беларускай літаратуры Якубу Коласу, бо ён упершыню паспрабаваў сябе ў якасці настаўніка менавіта на ганцавіцкай зямлі.

Удзельнікам i гасцям урачыстасцей Дня беларускага пісьменства

Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства, які адзначаецца сёлета на гасціннай Брэсцкай зямлі, у Ганцавічах.З году ў год гэта свята робіцца знакавай падзеяй культурнага жыцця краіны, сведчыць пра багацце гістарычнай спадчыны i духоўных традыцый нашага народа. Многія стагоддзі айчынная кніжнасць замацоўвае вечныя ідэалы дабра i справядлівасці, з’яўляецца жыватворнай крыніцай мудрасці i ведаў.

Ганцаўшчына непарыўна звязана з жыццём i творчасцю выдатнага песняра Якуба Коласа. Святкаванне Дня пісьменства ў гэтых памятных мясцінах яшчэ раз звяртае нас да каштоўнасцей, якія занатаваны ў яго кнігах. І галоўныя з ix — павага да простага чалавека, маральная чысціня, высакароднасць i самаадданая любоў да роднай зямлі.

Менавіта на такім падмурку i будуецца ідэалогія сучаснай Беларусі. Таму наша дзяржава будзе заўсёды спрыяць развіццю нацыянальнай культуры i падтрымліваць творцаў, якія з’яўляюцца сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы.

Шчыра жадаю ўсім удзельнікам i гасцям урачыстых мерапрыемстваў шчасця, згоды, плённай працы i дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хлеб і да хлеба на нашым стале будуць заўсёды. Галоўнае — каб на тым жа стале знайшлося пачэснае месца для Слова — кнігі, газеты, часопіса. Інакш мы ўжо будзем не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика