У Віцебску зноў даражэе праезд
06.09.2011 20:56
—
Новости Общества
|
У Віцебску зноў даражэе праезд З заўтрашняга дня, 7 верасня, віцяблянам зноў давядзецца прывыкаць да новага кошту на праезд у гарадскім грамадскім транспарце. Ён павысіцца на 50 рублёў, і кантралёру трэба будзе ўжо аддаць 800 рублёў.
З моманту апошняга павышэння не прайшло і месяца – у Віцебску апошні раз тарыфы на праезд выраслі 12 жніўня. Нагадаем, што на днях вырас кошт праезду ў гарадскім транспарце ў Гомелі і Барысаве. Чакаецца, што 10 верасня падаражэе праезд і ў Мінску. У сталіцы адна паездка ў грамадскім транспарце абыдзецца ўжо ў 950 рублёў замест цяперашніх 900 рублёў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З заўтрашняга дня, 7 верасня, віцяблянам зноў давядзецца прывыкаць да новага кошту на праезд у гарадскім грамадскім транспарце. Ён павысіцца на 50 рублёў, і...
|
|