ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
07.09.2011
—
Новости Общества
|
У Сіднэі бацька ўзяў дачку ў заложніцы
У Сіднэі ўчора мужчына ўзяў у заложніцы 12-га- довую дзяўчынку, сваю дачку. Інцыдэнт адбыўся ў будынку суда раёна Парамата на захадзе горада. Зламыснік увайшоў у суд у парыку адваката. Пазней голага па пояс мужчыну заўважылі ў акне будынка, ён трымаў у руцэ парык і пляваў на яго. Заложніцай апынулася яго ўласная дачка. Праз 11 гадзін паліцыя захапіла мужчыну. Як высветлілася, мужчына прыйшоў у суд і ўчыніў захоп з-за юрыдычнай спрэчкі наконт апякунцтва над дзіцем. Ізраільскі генерал прадрок блізкаўсходнюю вайнуКамандзір тылавога ўпраўлення Войска абароны Ізраіля генерал-маёр Эяль Эйзенберг заявіў, што верагоднасць пачатку вялікай вайны на Блізкім Усходзе нарастае ўсё хутчэй. Такі канфлікт, хутчэй за ўсё, будзе весціся з ужываннем зброі масавага знішчэння. Эйзенберг папярэдзіў, што "Арабская вясна" (шэраг дэмакратычных рэвалюцый у арабскіх краінах) пагражае абярнуцца "радыкальнай ісламскай зімой". Генерал, які адказвае за бяспеку мірнага насельніцтва Ізраіля, таксама адзначыў, што радыкальныя палесцінскія групоўкі перайшлі на новыя віды зброі: ад іх ракет пажадана хавацца не пад аднаслойным, а пад двухслойным дахам. Кожны шосты немец ніводнага разу не выходзіў у інтэрнэт17 працэнтаў жыхароў Германіі ва ўзросце ад 16 да 74 гадоў, або амаль кожны шосты, ніколі не выходзілі ў інтэрнэт, паведамляе Der Westen са спасылкай на звесткі Федэральнага статыстычнага бюро ФРГ. Найбольш высокая доля тых, хто ні разу не карыстаўся інтэрнэтам, сярод асоб ва ўзросце ад 55 да 74 гадоў (42 працэнты). Сярод моладзі ніколі не выходзіла ў інтэрнэт менш за 10 працэнтаў апытаных. Тым не менш, у параўнанні з паказчыкамі па ўсіх 27 краінах ЕС, дзе доля не знаёмых з інтэрнэтам складае 26 працэнтаў, ФРГ з яе 17 працэнтамі, як адзначаецца, можа лічыцца краінай актыўных інтэрнэт-карыстальнікаў. Найболей "інтэрнэтызаванай" краінай ЕС апынулася Швецыя, дзе колькасць не знаёмых з інтэрнэтам жыхароў складае ўсяго 7 працэнтаў. На другім месцы размясціліся Нідэрланды і Люксембург (па 8). У канцы спісу — Румынія (57), Грэцыя (52) і Балгарыя (51). Кампенсацыя за... 21 год без сэксу51-гадовы жыхар французскай Ніцы па імені Жан-Луі аштрафаваны на 8,5 тысячы еўра за тое, што не выконваў шлюбны абавязак. Да такога пакарання, спасылаючыся на артыкул 215 Грамадзянскага кодэкса — "Муж і жонка ўзаемна абавязваюцца жыць разам", — мужчыну прыгаварыў гарадскі суд. Суд пастанавіў, што ў цяперашні час гэты закон прадугледжвае, што "сэксуальныя адносіны павінны стаць часткай шлюбу". Унікальнае прававое рашэнне было прынятае пасля таго, як два гады таму 47-гадовая францужанка падала на развод, абвінаваціўшы ў распадзе шлюбу мужа, які не выяўляў у спальні актыўнасці. Суддзя з Ніцы даў сямейнай пары развод, пастанавіўшы, што поўную адказнасць за раскол нясе толькі Жан-Луі. Аднак экс-жонцы гэтага здалося мала, і яна запатрабавала 10 тысяч еўра ў якасці кампенсацыі за адсутнасць сэксу на працягу 21 года шлюбу. Праўда, у выніку сума выплаты была зніжаная да 8,5 тыс. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кампенсацыя за... 21 год без сэксу 51-гадовы жыхар французскай Ніцы па імені Жан-Луі аштрафаваны на 8,5 тысячы еўра за тое, што не выконваў шлюбны абавязак. Да такога...
|
|