Торг дарэчы
07.09.2011
—
Новости Общества
|
У верасні ў Магілёўскай вобласці пройдуць традыцыйныя сельскагаспадарчыя кірмашы. На іх будуць гандляваць гароднінай і садавіной, бульбай, мёдам і іншымі харчамі, якія традыцыйна набываюць у запас на зіму. Абяцаюць, што прадаваць гэтыя тавары будуць па цэнах вытворцаў. Напрыканцы месяца ў абласным цэнтры адбудзецца і вялікі рыбны кірмаш. Што датычыцца сітуацыі на спажывецкім рынку вобласці, то ў рэгіёне створаны стабілізацыйны фонд прадуктаў харчавання, якія карыстаюцца найбольшым попытам, такіх, як цукар, крупы, макарона і іншыя. У пэўнай ступені напружанай застаецца сітуацыя па мясных вырабах, асартымент якіх скараціўся. Танная прадукцыя разбіраецца ў крамах на працягу некалькіх гадзін, і на паліцах застаюцца толькі дарагія каўбасы. Гэта тлумачаць дыспарытэтам цэн, памяншэннем паставак з іншых рэгіёнаў, вывазам тавараў. Ад гандлю патрабуюць актыўна працаваць, каб завозіць прадукты харчавання. На рынках вобласці вытворцам мяса прапануюць як мага больш месцаў для рэалізацыі сваёй прадукцыі. Ілона Іванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У верасні ў Магілёўскай вобласці пройдуць традыцыйныя сельскагаспадарчыя кірмашы. На іх будуць гандляваць гароднінай і садавіной, бульбай, мёдам і іншымі харчамі,...
|
|