Банкам прапанавалі не дапускаць празмерную нагрузку на тых, хто ўзяў крэдыт
07.09.2011
—
Новости Общества
|
Нацыянальны банк рэкамендаваў банкам перагледзець сваю працэнтную палітыку на крэдытным рынку, паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацбанка Гэта выклікана ростам кошту рэсурсаў, якія прыцягваюцца. У многім ён абумоўлены павышэннем стаўкі рэфінансавання. Таму кожнаму банку прапанавана распрацаваць комплекс захадаў па недапушчэнні празмернай нагрузкі на фізічных асоб па пагашэнні крэдытнай запазычанасці, якую яны маюць перад банкамі ў нацыянальнай ці замежнай валюце. Такім чынам, банкам рэкамендавана пры павышэнні працэнтных ставак па раней выдадзеных фізічным асобам крэдытах падыходзіць індывідуальна ў кожным выпадку: улічваць катэгорыі крэдытаатрымальнікаў (напрыклад, шматдзетныя сем'і, інваліды, пенсіянеры, ветэраны, былыя вязні нацызму і іншыя), наяўнасць аб'ектыўных акалічнасцяў (рэзкае павелічэнне памеру плацяжоў па крэдытнай дамове, зніжэнне ўзроўню даходаў, страта працы, доўгая хвароба, няшчасны выпадак і іншае), ацэньваць здольнасць фізічнай асобы выконваць свае абавязацельствы. Банкам прапануецца шэраг магчымых спосабаў рэгулявання, але яны могуць выбраць і свае варыянты зніжэння крэдытнай нагрузкі. У той жа час Нацбанк перасцерагае, што рэалізацыя банкамі азначаных захадаў не павінна прывесці да росту агульнага ўзроўню рызык банка, зніжэння яго фінансавай надзейнасці ці невыканання нарматываў бяспечнага функцыянавання. Уладзіслаў КУЛЕЦКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны банк рэкамендаваў банкам перагледзець сваю працэнтную палітыку на крэдытным рынку, паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацбанка
|
|