Рэканструяваны "Цэнтральны" аўтавакзал хутка прыме першых пасажыраў
07.09.2011
—
Новости Общества
|
З 10 верасня "Цэнтральны" аўтавакзал у Мінску пачне прымаць аўтобусы міжгародніх маршрутаў. Пра гэта "Звяздзе" распавяла начальнік аддзела перавозак філіяла "Мінскі аўтавакзал" КТУП "Мінсктранс" Юлія Старавойтава. Спыніць сваё існаванне і часовы прыпынак на вуліцы Дружнай. У новым аўтавакзале мінчан будуць чакаць сучасныя памяшканні, гандлёвы корпус, паркінг на 500 машына-месцаў, абноўлены ў параўнанні з 2007 годам аўтапарк і многае іншае. Адным з цікавых архітэктурных рашэнняў будуць пасадачныя платформы непасрэдна пад будынкам вакзала, — менавіта для гэтага ён пастаўлены на калоны.
У новым будынку завяршаюцца работы перад адкрыццём, будаўнікі робяць апошнія штрыхі перад здачай. Аўтавакзал выцягнецца ўздоўж вуліцы Бабруйскай і будзе нагадваць прыпынены цягнік, прычым знешне ён выкананы ў стылі свайго суседа — чыгуначнага вакзала. Яраслаў Лыскавец. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 10 верасня "Цэнтральны" аўтавакзал у Мінску пачне прымаць аўтобусы міжгародніх маршрутаў. Пра гэта "Звяздзе" распавяла начальнік аддзела перавозак...
|
|