Заўсёды гатовы да бою экіпаж!. 21.by

Заўсёды гатовы да бою экіпаж!

07.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поўным ходам ідзе адпраўка войскаў Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання для ўдзелу ў сумесным аператыўным вучэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі "Шчыт Саюза-2011". 5 верасня са станцыі пагрузкі "Азярышча" для выканання задач вучэнняў на расійскі палігон "Ашулук" адправіліся каля трыццаці адзінак тэхнікі 355-га гвардзейскага асобнага танкавага батальёна 120-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады. На вучэнні вайскоўцы адправіліся напярэдадні свайго прафесійнага свята — кожны год у другую нядзелю верасня ў Беларусі святкуецца Дзень танкістаў.  

— Якраз сваё прафесійнае свята, 11 верасня, мы правядзём у працы, — дзеліцца думкамі камандзір батальёна Мікалай Шуміхін. —Наперадзе шэсць-сем сутак у дарозе, больш за дзве тысячы кіламетраў. Удзел у дадзеных вучэннях дазволіць нам павысіць палявую вывучку асабовага складу, іх здольнасць сумесна з расійскімі вайскоўцамі выконваць вучэбна-баявыя задачы.

Марына БЕГУНКОВА. Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Поўным ходам ідзе адпраўка войскаў Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання для ўдзелу ў сумесным аператыўным вучэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика