У памяць аб памерлых на дарогах
07.09.2011
—
Новости Общества
|
У Гродне ўпершыню прайшоў Дзень памяці дзяцей, якія загінулі на дарогах вобласці. За апошнія пяць гадоў такая доля спасцігла 52 дзяцей, у тым ліку сёлета — дваіх дзяцей, жыццё аднаго з якіх абарвалася на 25-м дні жыцця. У Гродне мерапрыемства, аб пачатку якога суботняй раніцай паведамілі званы хрысціянскіх храмаў, прайшло на вуліцы Горкага. На ўчастку ад кальцавой развязкі бульвара Ленінскага камсамола да скрыжавання з вуліцай Даватара апранутыя ў святлоадбівальныя камізэлькі павышанай бачнасці навучэнцы школ № 12 і 33 утварылі жывы калідор. Стоячы на дзвюх палосах вуліцы, адны трымалі плакаты з прозвішчамі, імёнамі, узростам і датамі гібелі, другія — запаленыя лампадкі чырвонага, жоўтага і зялёнага колераў. На машыны павязваліся стужачкі з сімвалізуючым святлафор трыкалорам. Святары асвяшчалі транспартныя сродкі, маліліся за памерлых і тых, хто жыве. У канцы акцыі дзеці запусцілі ў неба белыя паветраныя шарыкі, якія сімвалізавалі душы загінулых у ДТЗ. Ва ўсіх каталіцкіх і праваслаўных храмах горада ў той дзень па іх адслужылі паніхіды.
Алег Дук, старшы інспектар УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродне ўпершыню прайшоў Дзень памяці дзяцей, якія загінулі на дарогах вобласці. За апошнія пяць гадоў такая доля спасцігла 52 дзяцей, у тым ліку сёлета — дваіх... |
|