Будзем з кавунамі?
08.09.2011
—
Новости Общества
|
Пасля артыкула "Шарантэ, Калгасніца, Сезам..." ("Звязда", 26 жніўня 2011 г.) у нашай газеце быў надрукаваны шэраг матэрыялаў, прысвечаных вырошчванню бахчавых культур, і найперш кавуноў. Публікацыі прыцягнулі ўвагу чытачоў "Звязды". Мне больш даспадобы дыні, чым кавуны, але ўсё ж паспрабаваў вырасціць і іх. 6 верасня сарваў апошнія. Самы вялікі меў вагу пад 2 кг, астатнія чатыры — каля кілаграма. "Агеньчык" аказаўся ўдалым гатункам — сакавітым і салодкім. Аўтары пісьмаў ставяць пытанні, з якімі я сутыкнуўся сам. У вырошчванні кавуноў я не спецыяліст, але ёсць магчымасць пазнаёміцца з парадамі аўтара ліста, які быў дасланы ў нашу газету. <І>"Калі хочацца сваіх кавуноў, вырасціць іх зусім не цяжка ў адкрытым грунце. У канцы красавіка пасейце кавуны на расаду ў доме. Затым у маі на самым сонечным месцы свайго агарода зграбіце ў кучу мінулагодняе лісце, пустазелле, старую салому калі ёсць. Дадайце гною, крыху комплекснага ўгнаення і зялёную траву. Паліце гэты "пірог" вадой, зверху насыпце слой глебы. Потым усё гэта накрыйце непразрыстай чорнай плёнкай. Калі міне пагроза замаразкаў, садзіце расаду кавуноў у невялікія дзіркі, зробленыя ў плёнцы. Далей можна пра гэтую градку надоўга забыць, а можна зрэдку паліваць або падкормліваць. Калі кавуны зацвітуць, турбавацца не трэба. Апыляюць іх тыя ж насякомыя, якія апыляюць агуркі. Без усякага ўмяшання ў працэс росту кавуны вырастаюць на 2-3 кг", — дае параду жыхарка в. Браздзечына Аршанскага раёна Правалінская Н. П. Калі на Віцебшчыне "кавуны без цяжкасцяў можна вырасціць апісаным спосабам", то што казаць пра больш паўднёвыя рэгіёны Беларусі? Навошта кавуны і дыні завозіць з-за мяжы, калі іх можна вырасціць на сваім полі? Але, безумоўна, ёсць і праблемы. "Справа не ў цяпле. Зараз летам у нас гэтак жа цёпла, як гадоў дваццаць таму на поўдні. Справа ў біялогіі кавуна. Вядома, што ў раслін розная рэакцыя на даўжыню дня. Рэакцыю кавуноў на значна даўжэйшы дзень (чым у месцах іх паходжання) не могуць змяніць ніякія цяпліцы і траншэі з гноевым падагрэвам", — лічыць аграном з Капыльшчыны П. Вароненка. Гэты фактар у нас чамусьці не ўлічваецца, а ён вельмі важны. На радзіме кавуноў (у Афрыцы яны растуць у дзікім выглядзе) дзень раўняецца ночы, а ў Беларусі летам дзень удвая даўжэйшы, што негатыўна ўплывае на развіццё расліны. Не будзем спрашчаць праблему. Кавуны, як любая паўднёвая расліна, любіць цяпло. А калі ў нас лета халоднае і дажджлівае? Напэўна, без цяпліцы і плёнкі тут не абысціся... Калі ў нас так добра растуць дыні і кавуны, то чаго наш чалавек не гандлюе імі на рынку, а мы купляем кавуны астраханскія ды крымскія? А вось мець невялікую бахчу на сваім агародзе, напэўна, можа кожная сям'я. Вырасціць кавуны вагой 7-10 кг нават на поўдні Беларусі наўрад ці ўдасца, а вось ягаду ў 2-3 кг можна мець. У мяне ў гэтай справе вельмі малы вопыт, але аднаго сезона было дастаткова, каб улічыць памылкі, дапушчаныя пры вырошчванні кавуноў і дынь. Турботы будуць, але калі вы паспрабуеце свой кавун, яны забудуцца. Задавальненне атрымаеце не толькі вы, але і ваша сям'я. Сымон Свістуновіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля артыкула "Шарантэ, Калгасніца, Сезам..." ("Звязда", 26 жніўня 2011 г.) у нашай газеце быў надрукаваны шэраг матэрыялаў, прысвечаных вырошчванню бахчавых... |
|