Шапавальства можна зрабiць візітоўкай Дрыбінскага раёну. 21.by

Шапавальства можна зрабiць візітоўкай Дрыбінскага раёну

08.09.2011 15:50 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шапавальства можна зрабiць візітоўкай Дрыбінскага раёну


Хто бы мог падумаць, што Дрыбінскі раён – гэта скарбніца неспадзяванак? Наўрадці гэтая думка магла прыйсці ў галаву ўдзельнікам нашай экспедыі* (сумесны праект Беларускага грамадскага аб’яднання “Адпачынак у вёсцы” і парталу  TUT.BY "Экспедыцыя. Падарожжы ў глыбінку. Наша нематэрыяльная спадчына").

Гэтым разам мэтай вандроўкі было знаёмства з традыцыямі шапавальства (ці больш правільна - картушніцтва), што існуюць у Дрыбінскім раёне даволі даўно, хутчэй за ўсё з 18 стагоддзя. Шапавальствам займаліся сяляне пасля заканчэння палявых работ, то бок па восені ды зіме. Шапавалы (альбо як яны самі сябе называюць – картушнікі) хадзілі па вёсках, сяліліся ў якой-небудзь хаце і рабілі валёнкі, пакуль усю вёску не абуюць. А потым ішлі далей. На мужчынскі валёнак патрэбна прыблізна 1,5 кг воўны, на жаночы – крыху меней. Прылады працы ў картушнікаў былі не дужа складаныя, таму казалі – “Дзе картушнік стаў, там і яго стан”. Але галоўным у валёнку з’яўляецца душа - і ў прамым, і ў пераносным сэнсе, -  якую кожны картушнік укладае ў свой ваўняны выраб. 

Вось столькі воўны спатрэбіцца на адзін мужчынскі валёнак

Шапавальства – рамяство з сакрэтам, які шапавалы ня згодныя былі дзяліць з акаляючымі. Таму яны распрацавалі сваю мову – “картушніцкі лемязень”, у якой амаль 1000 словаў, нікому апроч як сапраўдным картушнікам не зразумелых. Дзіўна, але і сёння шапавалы Дрыбінскага раёну добра ведаюць гэты “лемязень”.

Мы пабывалі ўжо ў шматлікіх районах, пазнаёміліся з такімі аб’ектамі нематэрыяльнай спадчыны нашай краіны, як абрад “Цары” (в.Семежава), “Жаніцьба Цярэшкі” (ваколіцы Лепеля), “Юраўскі карагод” (в.Пагост), “Вясельны каравай” (в.Моталь), “Русалле” (в.Загалле), традыцыі ганчарства ў в.Гарадная Столінскага раёну. Але па меркаванні ўсіх удзельнікаў экспедыцый дрыбінскія валёнкі – гэта самы ўнікальны аб’ект, з якога можна і варта стварыць непаўторны турыстычны прадукт, што патэнцыяльна можа прывабіць не толькі беларускіх, але і замежных турыстаў. На сённяшні момант валёнкі з’яўляюцца рэальным прэтэндэнтам на ўключэнне ў Спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА. І не толькі валёнкі. Шпаркія дрыбінскія працаўнікі сферы культуры прапанавалі ўвазе ЮНЕСКА і мясцовыя лапці, бо і яны тут – своеасаблівыя. А апроч таго на Дрыбіншчыне вырабляюць лялькі-абярэгі для розных момантаў у жыцці, а яшчэ там ладзяць “Дрыбінскія таржкі”, на якіх Вас гасцінна сустракае мясцовы герой – Дрыбша (мы вырашылі, што гэта – скарочанае ад “Дрыбінскі шапавал” – падобна, праўда ж?), а яшчэ… Але ўсё гэта - тэмы для іншай размовы.

Кожная лялька стваралася на пэўны момант з жыцця чалавека

Вернемся да картушнікаў і валёнкаў. Каб шапавальства стала візітоўкай Дрыбінскага раёну, трэба крыху папрацаваць, а менавіта – стварыць якасны турыстычны прадукт. Такі прадукт павінен уключаць у сябе ўвесь цыкл стварэння валёнкаў – ад развядзення авечак да набыцця саміх валёнкаў. То бок турыст павінен прыехаць напачатку на ферму па развядзенні авечак, пазнаёміцца з яе працай, паназіраць за авечкамі. Потым можна паназіраць за працэсам састрыгання воўны. Далей – як воўну чэшуць. З пачэсанай воўнай турыст перамяшчаецца непасрэдна да шапавалаў. Там яго чакае майстар-клас ад сапраўднага “картушніка”, які на вачах турыста - а яшчэ лепш – разам з турыстам! - вырабляе валёнак. Несумненна, пад уражаннем ад майстар-класу турыст ідзе ў краму, дзе яго чакае вялікі выбар – магеркі, рукавічкі, валёнкі на любы густ і памер. А калі не знойдзецца адпаведных – можна замовіць валёнкі сваёй мары з любым аздабленнем. Чым не унікальны турыстычны прадукт? Безумоўна, гэта можа прывабіць у Дрыбінскі раён любых турыстаў – і беларускіх, і замежных. Варта толькі крыху папрацаваць, і нашай краіне будзе чым ганарыцца.

*Экспедыцыі праходзяць у межах праекту БГА “Адпачынак у вёсцы” "Туризм в рамках местных сообществ как средство сохранения, формирования партнерства и развития сельских территорий" пры фінансавай падтрымцы Праграмы малых грантаў Амбасады ЗША.  

Валёнкі, рукавіцы і прылады працы шапавалаў


Дрыбінскія лапцікі


Нарыхтоўкі для валёнкаў





У працэсе стварэння валёнка


На слабыя месцы падкладалі яшчэ воўны


Воўна павінна быць ужо пачэсаная


Без жаночай рукі нават і шапавалам цяжкавата


Сціплы стол картушніка


Ах, валёначкі з Дрыбінскай староначкі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хто бы мог падумаць, што Дрыбінскі раён – гэта скарбніца неспадзяванак? Наўрадці гэтая думка магла прыйсці ў галаву ўдзельнікам нашай экспедыі* (сумесны праект...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика