Аб новым парадку валютна-абменных аперацый
10.09.2011
—
Новости Общества
|
Згодна з інфармацыяй Нацбанка Беларусі, з 14 верасня ў краіне ўводзіцца новы механізм ажыццяўлення валютна-абменных аперацый на ўнутраным валютным рынку. Цяпер на галоўнай гандлёвай сесіі ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" будзе ажыццяўляцца продаж банкамі па даручэнні і за кошт суб'ектаў валютных аперацый замежнай валюты па лініі абавязковага продажу, а таксама продаж іншай замежнай валюты. На біржы будзе ажыццяўляцца купля банкамі замежнай валюты для аплаты лекавых сродкаў, вырабаў медыцынскага прызначэння, а таксама для аплаты за прыродны газ і электрычнасць, якія пастаўляюцца ў краіну з-за мяжы. Па выніках таргоў галоўнай сесіі біржы будуць вызначацца афіцыйныя курсы беларускага рубля да замежных валют. На дадатковай гандлёвай сесіі валютна-фондавай біржы будзе ажыццяўляцца продаж і купля валюты банкамі за свой кошт ці па даручэнні і за кошт суб'ектаў валютных аперацый і банкаў нерэзідэнтаў. Курс куплі і продажу замежнай валюты на дадатковай сесіі валютна-фондавай біржы будзе складацца ў выніку фіксінга зыходзячы з попыту і прапановы. Нацбанк будзе ажыццяўляць куплю і продаж замежнай валюты на біржы як на асноўнай гандлёвай сесіі, так і на дадатковай. У прэс-рэлізе Нацбанка падкрэсліваецца, што валютна-абменныя аперацыі з удзелам фізічных асоб у межах дзейнага заканадаўства будуць ажыццяўляцца без абмежаванняў. Сяргей ПАЛІНІН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з інфармацыяй Нацбанка Беларусі, з 14 верасня ў краіне ўводзіцца новы механізм ажыццяўлення валютна-абменных аперацый на ўнутраным валютным рынку.
|
|