Расходаванне бюджэтных сродкаў — на кантролі. 21.by

Расходаванне бюджэтных сродкаў — на кантролі

13.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Кіеве адбылася XІ сесія Савета кіраўнікоў вышэйшых органаў фінансавага кантролю дзяржаў-удзельніц СНД. Удзел у пасяджэнні прыняла і дэлегацыя дзяржаўнага кантролю Беларусі.

На пасяджэнні разглядалася пытанне кантролю за выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў, якія выдзяляюцца на папярэджанне і ліквідацыю наступстваў прыродных і тэхнагенных катастроф. Старшыня КДК Беларусі Аляксандр Якабсон адзначыў, што з 1990 года ў Беларусі рэалізаваны ўжо чатыры дзяржаўныя праграмы пераадолення наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Сёлета пачата рэалізацыя пятай праграмы. Паводле яго слоў, пытанні мэтавага і эфектыўнага расходавання бюджэтных сродкаў, выдзеленых на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай катастрофы, знаходзяцца на пастаянным кантролі КДК.

У межах сустрэчы старшыня КДК Беларусі і старшыня Падліковай камісіі Кыргызскай Рэспублікі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве паміж вышэйшымі органамі фінансавага кантролю. Яно прадугледжвае абмен вопытам у вобласці метадалогіі і парадку ажыццяўлення дзяржаўнага аўдыту і фінансавага кантролю, узаемадзеянне ў сферы прафесійнага навучання і павышэння кваліфікацыі кадраў, правядзенне сумесных даследаванняў.

У той жа дзень кіраўнікі кантрольных ведамстваў Беларусі, Расіі і Казахстана падпісалі мемарандум аб выніках трохбаковай паралельнай праверкі выканання мерапрыемстваў па фарміраванні Мытнага саюза, падрыхтоўцы і рэалізацыі дакументаў, якія рэгулююць узаемадзеянне паміж трыма краінамі.

Надзея ДРЫЛА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Кіеве адбылася XІ сесія Савета кіраўнікоў вышэйшых органаў фінансавага кантролю дзяржаў-удзельніц СНД. Удзел у пасяджэнні прыняла і дэлегацыя дзяржаўнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика