ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
13.09.2011
—
Новости Общества
|
На АЭС "Маркуль" у Францыі адбыўся выбух
У выніку інцыдэнту адзін чалавек загінуў, прынамсі чатыры пацярпелі, паведамляецца таксама пра аднаго, які знік без вестак. Па звестках Le Fіgaro і шэрагу іншых крыніц, на АЭС існуе рызыка ўцечкі радыяцыі. Выбух адбыўся каля 11:45 па мясцовым часе (14:45 па беларускім) у адной з печаў пасля ўзгарання на пляцоўцы для захоўвання радыеактыўных адходаў. Месца здарэння ачэплена, на тэрыторыі АЭС працуюць пажарныя, паліцыя, медыкі. Атамная электрастанцыя "Маркуль" была ўведзеная ў эксплуатацыю ў студзені 1956 года. АЭС абсталяваная трыма рэактарамі, якія працуюць на ўранавым паліве. Медыкі распрацавалі суперрацыён для тых, каму за 40Каб прадухіліць развіццё шматлікіх захворванняў, спалучаных са сталым узростам, трэба прытрымлівацца адмысловай дыеты, раяць амерыканскія ўрачы. Правільны набор прадуктаў харчавання засцеражэ ад астэапарозу, сардэчных хвароб, рака грудзей і дапаможа справіцца з сімптомамі клімаксу. На партале FOX News апублікаваны той самы "правільны" спіс. У яго ўвайшлі памідоры чэры, якія змяшчаюць лікапін — ён абараняе ад акісляльнага стрэсу. Яны таксама памяншаюць верагоднасць рака грудзей, шыйкі маткі і сардэчных хвароб. Далей па спісе ідзе льняное насенне з яго поліненасычанымі тлустымі кіслотамі амега-3 і лігнінамі, якія ўваходзяць у састаў абалонкі. Усё гэта дае паніжэнне ўзроўню халестэрыну. Каб захаваць зрок, умацаваць імунітэт і косці, прадухіліўшы астэапароз і звязаныя з ім пераломы, даследчыкі раяць звярнуць увагу на капуснае лісце. Яно змяшчае карысны бялок лютэін, вітамін С, кальцый і вітамін К. Багаты вітамінам С і іншымі антыаксідантамі і журавінавы сок. Сакрэт здаровай нервовай сістэмы, нармальнага ўзроўню эстрагену пасля 40 гадоў і адсутнасці пасляродавай дэпрэсіі — ласось, сёмга, гарбуша. А для паніжэння рызыкі дыябету, паляпшэння тургору мышачнай тканкі і тармажэння працэсу старэння варта ўключыць у рацыён ёгурт, выраблены з авечага малака. Ён багаты бялком і амаль не змяшчае цукру. І апошні пункт — грэцкія арэхі. Яны абароняць ад рака грудзей і астэапарозу. Паводле апошніх даследаванняў, калі ўжываць штодня 50 грамаў арэхаў, то ўдасца стрымаць рост ракавых клетак у арганізме і захаваць моц і здароўе касцей. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На АЭС "Маркуль" у Францыі адбыўся выбух У выніку інцыдэнту адзін чалавек загінуў, прынамсі чатыры пацярпелі, паведамляецца таксама пра аднаго, які знік без... |
|