Мінску — 944: асілкі, графіці і вулічныя музыкі.І Памяць
13.09.2011
—
Новости Общества
|
Гэтыя два дні, якія мы пражылі ў выхадныя, увабралі ў сябе столькі, што ў іншы час хапіла б на некалькі. Знямелая ад болю краіна сцішылася, праводзячы ў апошні шлях трох маладых таленавітых беларусаў, чыё жыццё абарвалася ў самым росквіце. Тысячы мінчан, жыхароў іншых куточкаў краіны плакалі разам з роднымі членаў каманды яраслаўскага "Лакаматыва", якой у адно імгненне не стала. Мяняліся планы і распарадкі, карэктаваліся сцэнарыі. Штосьці дадавалася, штосьці пераносілася. Усё ж жыццё не спыняецца. Дзень горада атрымаўся такім, якім атрымаўся — шматаблічным, розным па настроі. Наш дзень, якім варта даражыць. Мэр Мінска Мікалай Ладуцька падчас ускладання кветак да абеліска "Мінск — горад-герой" зазначыў, што Мінск — горад з моцнай сілай духа. — Мы сабраліся сёння тут, каб аддаць даніну пашаны ўсім пакаленням мінчан, усім людзям, якія на працягу соцень гадоў рабілі ўсё для таго, каб горад быў. Мы ўсе аб'яднаныя адзіным пачуццём, адзіным імкненнем жыць у цудоўным, самым лепшым горадзе на планеце. У той жа дзень адбылося ўрачыстае адкрыццё канцэртнай залы дзіцячай філармоніі "Верхні горад". Зала размешчаная ў будынку адноўленай царквы Святога Духа. Царкву, якая існавала ў Мінску з ХVІІ стагоддзя і якая была знішчаная ў 1937-м, аднаўлялі паводле малюнка невядомага мастака ХІХ ст. Як стала вядома "Звяздзе", акрамя прамога прызначэння, дзіцячую філармонію будуць выкарыстоўваць і як пляцоўку для заключэння шлюбаў — ЗАГС Кастрычніцкага раёна сталіцы ўжо арганізаваў першыя вяселлі... Пунктуальнае свята Мерапрыемствы ля Палаца спорту і Нацыянальнай бібліятэкі нагадвалі карціну, бачаную ўжо дзясяткі разоў. Пах шашлыкоў, спевы народных калектываў, дзеці ў вазках і балонікі. Між іншым на дзівосы мінчане і госці сталіцы ўсё ж паглядзелі. На пляцоўцы ля Палаца спорту прайшлі конкурсы майстроў графіці і асілкаў. Апошнія, дарэчы, вельмі спадабаліся прысутным. Яшчэ б: здаровыя мужчыны цягалі калодкі вагой да 140 кг і падымалі камяні да 160 кг... Але, бадай, самае цікавае абяцалася ў Траецкім прадмесці. На фестываль вулічных музыкаў людзі ішлі натоўпам. Агнявое шоу на беразе Свіслачы дапаўнялася гукамі дуды, якія, час ад часу пераклікаліся з гітарнымі акордамі. Асабліва людна тут было пад вечар. Складвалася ўражанне, што сюды сабралася палова Мінска.
Свята было пунктуальным. Роўна а восьмай, як і было прапісана ў праграме, артысты-жанглёры затушылі свае агнявыя цацкі, а вулічныя гарэзы пачалі зачахляць гітары... Але людзі разыходзіліся неахвотна. Спачатку сноўдалі туды-сюды ў пошуках каго-небудзь, хто іграў бы "апошнюю песню". А калі знаходзілі, абляплялі тое месца ўшыр і ўпоперак, дзівячыся на музыкаў і прытопваючы ў такт спевам. Адчувалася, што публіка гатовая танчыць і далей. І калі днём Мінск быў дзіцячай тэрыторыяй, то цемра, як вядома, сябар моладзі. — І куды зараз пойдзем? — пыталася ў рудавалосага хлопца дзяўчына-падлетак, калі я ўваходзіў у метро. — Не ведаю. Пайшлі па марозіва, а там неўзабаве салют. Людская рака з Траецкага прадмесця паціху кіравала да стэлы. Свята заканчвалася... Ілья ЛАПАТО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтыя два дні, якія мы пражылі ў выхадныя, увабралі ў сябе столькі, што ў іншы час хапіла б на некалькі. Знямелая ад болю краіна сцішылася, праводзячы ў апошні шлях...
|
|