Сямнаццаць дранікаў за тры хвіліны. 21.by

Сямнаццаць дранікаў за тры хвіліны

13.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чэмпіянат па хуткасным паяданні дранікаў прайшоў у Мінску

З вялікай колькасці ахвотных прыняць удзел у цікавым і сытным чэмпіянаце ў фінал выйшла сем шчасліўчыкаў — менавіта ім патрэбна было за тры хвіліны з'есці дваццаць дранікаў (столькі было ў кожнага ўдзельніка на талерцы). Але ж дранікі могуць быць розныя — па памеры, па таўшчыні, таму перад конкурсам усе талеркі былі старанна ўзважаны.

Самым хуткім аказаўся Віталь Лукашонак, які асіліў сямнаццаць дранікаў з дваццаці і толькі на сем грамаў апярэдзіў свайго саперніка.

— Паўдзельнічаў, а заадно і пад'еў, — усміхнуся сваёй перамозе Віталь.

Іншыя ж удзельнікі выказалі жаданне дранікі даесці, праўда, ужо без уліку часу, а некаторыя папрасілі смятаны.

На чэмпіянаце прысутнічаў прадстаўнік Беларусі, сааўтар і член рэдакцыйнай калегіі Кнігі рэкордаў краін СНД і Балтыі "Дзіва" Аляксандр Калінін, які і зафіксаваў рэкорд.

— Беларусы не першы раз спрабуюць паставіць самыя высокія рэкорды, але ў асноўным у так названых "фізічна-сілавых" намінацыях — працягнуць самалёт ці танк, — распавядае Аляксандр Калінін. — А вось фіксацыя паядання дранікаў на маёй памяці — упершыню.

Дарэчы, таксама будзе пададзена заяўка на фіксацыю рэкорда ў Кнігу рэкордаў Гінеса, таму, магчыма, беларусы стануць новымі рэкардсменамі па хуткасным паяданні традыцыйнай беларускай стравы.

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чэмпіянат па хуткасным паяданні дранікаў прайшоў у Мінску З вялікай колькасці ахвотных прыняць удзел у цікавым і сытным чэмпіянаце ў фінал выйшла сем...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика