Стары палац для юных музыкаў. 21.by

Стары палац для юных музыкаў

13.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Кіраўскім раёне ўрачыста адкрылася першая чарга рэстаўрацыі Жыліцкага палацава-паркавага ансамбля

Палац у Жылічах пабудаваў на рубяжы ХVІІІ і ХІХ стагоддзяў Ігнацій Булгак: плошча ў 4 тысячы квадратных метраў, сто пакояў, прыгожая ляпніна, трапічная аранжарэя, парк з фантанамі. Пасля рэвалюцыі Булгакі з'ехалі, а новая ўлада прыстасавала палац для дзіцячага дома і сельскагаспадарчага тэхнікума. Немцы ў акупацыю зрабілі там шпіталь, а ў парку — могілкі. І ўсё ж стары маёнтак выстаяў пад ціскам часу і сёння ўваходзіць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Цяпер у ім зноў адчынілі парадны ўваход.

Рэстаўрацыя пачалася яшчэ ў 2007 годзе і будзе працягвацца да 2015-га. Яшчэ трэба навесці парадак у частцы палаца, дзе месцяцца музей і бібліятэка, а потым і ў старым парку. Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік выказаў надзею, што, акрамя рэстаўрацыі, у Жылічах пабудуюць гасцініцу і адкрыюць новыя турыстычныя маршруты.

Фінансуюць рэстаўрацыйныя работы супольна Міністэрства культуры і Магілёўскі аблвыканкам. У адкрыцці першай чаргі Жыліцкага палаца браў удзел міністр культуры Беларусі Павел Латушка. Ён лічыць сімвалічным, што ў адрэстаўраванай частцы Жыліцкага палаца размясцілася школа мастацтваў: "Мы адраджаем нашу матэрыяльную спадчыну і адначасова ствараем магчымасць для духоўнага развіцця".

Павел Латушка паведаміў, што супрацоўніцтва міністэрства і аблвыканкама па аднаўленні помнікаў культуры і гісторыі працягваецца: напрыклад, цяпер вядзецца рэстаўрацыя Пустынкаўскага манастыра ў Мсціслаўскім раёне, пачаліся праектныя работы па аднаўленні палацава-паркавага ансамбля ў вёсцы Грудзінаўка Быхаўскага раёна.

Ілона Іванова. Фота БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Кіраўскім раёне ўрачыста адкрылася першая чарга рэстаўрацыі Жыліцкага палацава-паркавага ансамбля Палац у Жылічах пабудаваў на рубяжы ХVІІІ і ХІХ стагоддзяў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика