Нефарматная навука
13.09.2011
—
Новости Общества
|
Хочаш пахудзець — бегай спінай наперад
Менавіта такую фізічную актыўнасць навукоўцы прызналі адным з найбольш эфектыўных спосабаў пазбавіцца ад лішніх кілаграмаў, сцвярджае nеfоrmаt.со.uа. Гэты від прабежкі стаў папулярным зусім нядаўна, хоць прыдуманы ён быў яшчэ ў 1970-х гадах (яго прымянялі для таго, каб вярнуць спартсменаў пасля траўмы ў належную форму). Для пацвярджэння свайго сцвярджэння спецыялісты правялі эксперымент. Добраахвотнікаў падзялілі на дзве групы: адна займалася стандартным бегам, другая — выключна спінай наперад. Вынікі здзівілі і саміх спецыялістаў: тлушч літаральна на вачах знікаў нават у тых, у каго і раней яго было няшмат. Вага зменшылася мінімум на 3-5%. Апроч таго, такі від бегу бясшкодны для пазваночніка і сэрца, дадае nеfоrmаt.со.uа. Цукар выклікае заўчасную старасцьПравёўшы даследаванне, дыетолагі заявілі, што ласуны і ласухі старэюць хутчэй, чым астатнія. Любоў да салодкага прыводзіць да з'яўлення малекул канечных прадуктаў глікіравання, якія пашкоджваюць калаген і эласцін, а таксама скарачаюць колькасць антыаксідантаў, што дапамагаюць скуры захоўваць маладосць. Паводле слоў дыетолагаў, празмернае спажыванне цукру звязана не столькі з непасрэдным уключэннем салодкіх прадуктаў у рацыён, колькі з недасведчанасцю людзей наконт таго, што, напрыклад, яны спажываюць цукар у хлебе ці газіроўцы, у мюслях і ёгуртах. Праўда, навукоўцы ўсё ж змясцілі цукар на другую прыступку рэйтынгу фактараў, якія спрыяюць старэнню клетак скуры. Як піша hеаlth.mаіl.ru, на першым месцы — сонечныя промні. Роўнасць правоў — небяспечная для сэксуальнага жыцця жанчын?Амерыканскі неўролаг Огі Огас перакананы, што бесперапынная вайна, якую апошнія 150 гадоў вядуць жанчыны за роўнасць правоў у грамадстве, пазбаўляе іх магчымасці атрымліваць задавальненне ад сэксуальнага жыцця, піша utrо.ru. На думку Огаса, жанчына ў ложку падсвядома хоча, каб мужчына над ёй дамінаваў. Гэта, як сцвярджае навуковец, прадыктавана генетычнай памяццю. Аднак рэалізавацца такому падсвядомаму жаданню перашкаджаюць эмансіпацыя і фемінізацыя. Такім чынам, па словах спецыяліста, барацьба жанчын за ўласныя правы сыграла з імі вельмі злы жарт. Даказваючы свой пункт гледжання, Огас прывёў статыстыку, паводле якой у апошнія гады ў парнафільмаў, у якіх мужчыны дамінуюць над жанчынамі (і часам даволі жорстка), рэзка ўзрасла папулярнасць. Пры гэтым неўролаг гаворыць, што такімі сюжэтамі найчасцей цікавяцца не мужчыны. Форма запясця раскажа пра здароўеАказваецца, па форме запясця дзіцяці можна вызначыць яго стан здароўя на перспектыву. Шырокія косткі ў запясці ўкажуць на схільнасць малога да сардэчна-сасудзістых хвароб, вузкія — аб агульнай слабасці здароўя. Па інфармацыі hеаlth.mаіl.ru, некаторыя ўрачы навучыліся прагназаваць агульныя паказчыкі здароўя. Статыстыка сцвярджае, што шырокія косткі запясця павялічваюць неадчувальнасць да інсульту на 20%. А гэта адзін з фактараў рызыкі для развіцця сардэчна-сасудзістых хвароб. Цікава, што такія высновы былі пацверджаны эксперыментальна. У даследаванні ўзяло ўдзел 500 дзяцей, чыё здароўе медыкі адсочвалі доўгія гады. Што скарачае жанчынам жыццё?Навукоўцы даследавалі каля 3,5 тысячы прадстаўніц слабага полу ва ўзросце "за 40" і выявілі два галоўныя фактары, якія істотна скарачаюць прыгожай палове чалавецтва жыццё. Да самых сур'ёзных прычын заўчаснай смерці жанчын адносяцца занадта вялікая залішняя вага і залежнасць ад нікаціну. Цікава, што да гэтай групы рызыкі адносяцца ў асноўным жанчыны з нізкім узроўнем даходу, сцвярджае hеаlth.mаіl.ru. Імкнучыся эканоміць на харчаванні, яны аддаюць перавагу танным каларыйным прадуктам. Апроч таго, жанчыны кураць, каб зняць стрэс ці... пахудзець. Пры гэтым медыкі адзначаюць, што курэнне куды больш небяспечнае за лішнюю вагу. Падрыхтавала Іна АРЭХАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хочаш пахудзець — бегай спінай наперад Менавіта такую фізічную актыўнасць навукоўцы прызналі адным з найбольш эфектыўных спосабаў пазбавіцца ад лішніх...
|
|