“Аўтарадыё”: Магчыма, нас закрылі, бо хтосьці захацеў нашыя частоты.... 21.by

“Аўтарадыё”: Магчыма, нас закрылі, бо хтосьці захацеў нашыя частоты...

13.09.2011 16:52 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Аўтарадыё”: Магчыма, нас закрылі, бо хтосьці захацеў нашыя частоты...


Міністэрства інфармацыі параіла “Аўтарадыё” напісаць заяву на выдзяленне новых частот. Пакуль жа радыё працягвае плаціць за частату, якой не карыстаецца.

Паўгода прайшло з таго часу, як было спыненае вяшчанне “Аўтарадыё”. Рашэнне, што будзе з частатой, на якой знаходзілася радыёстанцыя, дагэтуль не агучваюць. А людзі, якія займаліся гэтым пытаннем, у Міністэрстве інфармацыі больш не працуюць.

Днямі “Аўтарадыё” атрымала яшчэ адзін адказ ад Мінінфармацыі. У ім радыёстанцыі прапануюць папрасіць новыя частоты…

“... адказ за подпісам намесніка міністра Лапцёнка. Але, як выявілася, цяпер ён звольніўся. Другі чалавек, які займаўся гэтым пытаннем, - Слабадчук. Яго таксама звольнілі, - кажа дырэктар "Аўтарадыё" Юрый Базан. - Навошта новы частотны рэсурс, калі гэта нашыя частоты і мы за іх плацім? Пагадзіцца з тым, што “дайце нам новыя частоты”, значыць падпісацца пад тым, што мы гэтыя частоты камусьці падарылі, ці што? Гэтыя частоты разлічаныя на наш выпраменьвальны цэнтр, на нашыя перадатчыкі на Прытыцкага… І з чаго б раптам мы павінны ад іх адмаўляцца? Незразумела! Хтосьці захацеў нашыя частоты ці што?”

Нагадаем, што з 1999 года “Аўтарадыё” працавала на частаце 67,7 МГц. З 2001 года да яе дадалася яшчэ адна частата - 105,1 МГц.

Юрый Базан: “Мы цяпер падрыхтавалі дакументы, якія пацвярджаюць, што гэтыя частоты прапісаныя і ў ліцэнзіі Міністэрства сувязі. І дазвол дзяржінспекцыі электрасувязі на іх быў ад самага пачатку!”

Цяпер “Аўтарадыё” рыхтуе яшчэ адзін запыт у Міністэрства інфармацыі… Юрый Базан кажа, што ў гэтай гісторыі шмат незразумелага.

Юрый Базан: “Я не ведаю, якая б там з’явілася радыёстанцыя і што б гэта было. Магчыма, у такім разе атрымоўваецца, што нас закрылі не ў сувязі з рэкламай, а таму што камусьці спатрэбіліся частоты? Хаця на іх яшчэ ніхто не з’явіўся… Але калі мы плацім за гэтыя частоты, мы іх не можам нікому перадаць! Хаця ў нашай дзяржаве можа быць рознае”.

З намеснікам міністра інфармацыі Дзмітрыем Шадко, які цяпер займаецца справай "Аўтарадыё" замест Слабадчука, у нас звязацца не атрымалася.

Мінінфармацыі: “Цяпер гэта праблематычна. Ён быў у раз’ездах, знаёміўся… Зараз жа будзе два тыдні на курсах у Акадэміі кіравання…”

Еўрарадыё працягвае сачыць за лёсам "Аўтарадыё". 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства інфармацыі параіла “Аўтарадыё” напісаць заяву на выдзяленне новых частот. Пакуль жа радыё працягвае плаціць за частату, якой не карыстаецца....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика