РОЗГАЛАС
14.09.2011
—
Новости Общества
|
Тысячы фальшывых долараў прывезлі з Расіі
У Оршы міліцыянеры выявілі адну з самых буйных партый фальшывых долараў, якія сёлета канфіскоўваліся беларускімі праваахоўнымі органамі, — каля 25 тысяч долараў. Звычайны грамадзянін наўрад ці адрозніў бы фальшывыя долары з гэтай партыі ад сапраўдных. Яны прызначаліся для збыту на "ценявым" валютным рынку — праз валютчыкаў. Увезены ў Рэспубліку Беларусь праз тэрыторыю Смаленскай вобласці. Як паведаміў "Звяздзе" палкоўнік міліцыі Сяргей Калантаеў, начальнік 9-га ўпраўлення (па Віцебскай вобласці) Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі, нядаўна была атрымана аператыўная інфармацыя пра канал пастаўкі фальшывых грашовых знакаў на тэрыторыю Беларусі. У сувязі з гэтым быў праведзены комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, па выніках якіх пры спробе збыту партыі фальшывых долараў быў затрыманы грамадзянін Расійскай Федэрацыі. У ходзе агляду машыны, на якой ён прыехаў, міліцыянеры знайшлі яшчэ каля 23 тысяч долараў ЗША. Расіянін планаваў "выручыць" ад фальшывых 1,6 тысячы долараў 500 сапраўдных долараў. Купляў фальшыўкі валютчык. Як устанавілі эксперты, фальшыўкі выраблены з вельмі высокай якасцю. Купюры мелі адпаведныя ступені абароны, нават імітацыю вадзяных знакаў. Купюры былі наміналам па сто долараў, мелі розныя нумары і серыі. Пакуль што высвятляецца, дзе фальшыўкі вырабляліся. Ці маглі б у пунктах абмену валюты вызначыць, што долары фальшывыя? Так! Што тычыцца асобы затрыманага, палкоўнік адзначыў, што яму за пяцьдзясят гадоў, ён — "асоба адной з каўказскіх нацыянальнасцяў", грамадзянін Расіі. У дачыненні да яго заведзены адразу дзве крымінальныя справы. Затрыманы можа быць пазбаўлены волі тэрмінам да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. З пачатку года на Віцебшчыне было зарэгістравана ўжо больш за 90 фактаў з'яўлення фальшывых грашовых сродкаў, у асноўным — долараў ЗША. Аляксандр ПУКШАНСКІ. "Пайшлі" журавіны ад насельніцтваПрадпрыемствы Белкаапсаюза распачалі нарыхтоўку гэтых ягад: у насельніцтва яе закуплена ўжо больш за 80 тон, што ў чатыры разы больш, чым было на аналагічную дату мінулага года. Дарэчы, штогод арганізацыі спажывецкай кааперацыі закупліваюць ад грамадзян звыш 1,5 тысячы тон журавін. Як паведамілі ў прэс-службе Белкаапсаюза, нарыхтоўка будзе праходзіць у верасні-кастрычніку, аднак калі ў насельніцтва будуць невялікія запасы, дык ягады будуць прымаць і ў наступныя месяцы. Закупачная цана на журавіны ўраджаю сёлетняга сезона вызначаная ў памеры 15 тысяч рублёў за кілаграм. У сярэднім 80-90 працэнтаў ад аб'ёму закупленых ягад нарыхтоўчыя арганізацыі спажывецкай кааперацыі пастаўляюць на перапрацоўчыя прадпрыемствы краіны, 10-20 працэнтаў ідзе на продаж у свежым і перапрацаваным выглядзе праз рознічную гандлёвую сетку, рынкі, прадпрыемствы грамадскага харчавання, кірмашы, а таксама адгружаецца на экспарт. Сяргей РАСОЛЬКА. 40-гадовы рабочы загінуў ад удару токамУ грубым парушэнні тэхнікі бяспекі будаўнічых работ, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека, абвінавачваецца 44-гадовы жыхар Барысава. У дачыненні яго заведзена крымінальная справа. Паводле слоў начальніка аддзела па наглядзе за следствам у органах пракуратуры Мінскай вобласці Аляксандра БЯЛІЦКАГА, абвінавачваны ў кастрычніку 2007 года набыў для асабістых патрэб грузавы аўтакран. Калі дырэктар аднаго з прыватных прадпрыемстваў папрасіў арандаваць кран для будаўніцтва агароджы з жалезабетонных пліт на тэрыторыі прадпрыемства ў Барысаўскім раёне, не адмовіў. Больш за тое, узяўся сам выконваць работы. Як высветлілася, мужчына не меў права на работу машыністам аўтакрана і не ведаў у дадатковай ступені ўстройства сваёй тэхнікі. У выніку дапусціў шэраг грубых парушэнняў правіл бяспекі: самавольна ўстанавіў аўтакран у ахоўнай зоне высакавольтнай лініі электраперадач, пры кіраванні пад'ёмным механізмам па неасцярожнасці дапусціў судакрананне пад'ёмных канатаў крана з правадамі. З-за гэтага рабочы, які ўтрымліваў канат, атрымаў паражэнне электратокам і загінуў на месцы. Надзея ДРЫЛА. Новая манета з серыі "Праваслаўныя цудатворныя іконы"16 верасня ўводзіцца ў абарачэнне сярэбраная памятная манета "Ікона Прасвятой Багародзіцы "Жыровіцкая", паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацбанка. Прамавугольная манета мае намінал 20 рублёў, пробу сплаву 925, масу 31,1 грама і памер 30х45 міліметраў. Адчаканена на манетным двары ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгенштальт", Карлсфельд, Германія. Якасць — "пруф". Тыраж — да 10000 штук. Уладзіслаў КУЛЕЦКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тысячы фальшывых долараў прывезлі з Расіі У Оршы міліцыянеры выявілі адну з самых буйных партый фальшывых долараў, якія сёлета канфіскоўваліся беларускімі...
|
|