Начныя замаразкі на глебе магчымы ў бліжэйшыя выхадныя. 21.by

Начныя замаразкі на глебе магчымы ў бліжэйшыя выхадныя

16.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі ў бліжэйшыя выхадныя ўначы магчымы замаразкі на глебе да нуля — мінус 2 градусаў, паведаміла БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

У бліжэйшыя выхадныя рост атмасфернага ціску аслабіць уплыў цыклону і ўлада над надвор'ем паступова пяройдзе да антыцыклону. Дажджы спыняцца, сціхне вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 3-8 градусаў. У ноч на суботу на тарфяніках Палесся, а ў нядзелю месцамі па рэспубліцы на глебе чакаюцца замаразкі да нуля — мінус 2 градусаў.

Тэмпература паветра ў суботу складзе ад 12 градусаў на паўночным усходзе Віцебскай вобласці да 19 градусаў цяпла на паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці. У нядзелю чакаецца змена паветраных мас, паўночна-заходні вецер зменіцца паўднёвым і на Беларусь пачне распаўсюджвацца цёплае паветра з поўдня Еўропы. Пад абаронай антыцыклону ападкаў не чакаецца. Ноччу і раніцай у нізкіх мясцінах, а таксама паблізу вадаёмаў згусціцца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-9 градусаў цяпла, месцамі на глебе слабыя замаразкі да нуля — мінус 2 градусаў. Тэмпература паветра днём складзе 15-22, а на паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці — да 24.

У панядзелак і аўторак у многіх раёнах захаваецца сухое надвор'е. Цёплае паветра распаўсюдзіцца на ўсю тэрыторыю краіны. Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад плюс 5 градусаў на ўсходзе краіны да 13 градусаў на захадзе рэспублікі. Днём будзе 17-24 градусы цяпла, што на 3-5 градусаў вышэй за кліматычную норму.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі ў бліжэйшыя выхадныя ўначы магчымы замаразкі на глебе да нуля — мінус 2 градусаў, паведаміла БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика