Некаторыя магілёўскія крамы спрабуць прадухіліць дэфіцыт абмежаваннямі. 21.by

Некаторыя магілёўскія крамы спрабуць прадухіліць дэфіцыт абмежаваннямі

19.09.2011 16:10 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Некаторыя магілёўскія крамы спрабуць прадухіліць дэфіцыт абмежаваннямі

gorad.by
У Магілёве, у прыватнасці у некаторых прадуктовых крамах гандлёвай сеткі "Квартал", аб'ява каля касы са спасылкай на пастанову адміністрацыі папярэджвае аб такіх абмежаваннях.

Распараджэнне № 193 ад 30 жніўня 2011 года, заўважанае gorad.by у краме "Квартал" па бульвары Непакораных у Магілёве, прадугледжвае наступныя абмежаванні набыцця тавараў:

• вагавы тавар – не больш за 3 кілаграмы аднаго віда прадукцыі на адны рукі;
• адзінкавы тавар – не больш за 5 адзінак аднаго віда прадукцыі на рукі.

Крамы могуць прымаць такія рашэнні

Як патлумачыў gorad.by старшыня ўпраўлення гандлю і паслугаў Магілёўскага гарвыканкама Ігар Журун, дадзеныя пастановы – уласныя ініцыятывы ганлёвых прадпрыемстваў і адміністрацыі крамаў, якія, аналізуючы сітуацыю руху продажу тавараў у мэтах недапушчэння іх дыфіцыту, і прымаюць такія рашэнні.



Ці адбілася на пакупніках?

Gorad.by апытаў некалькі пакупнікоў крамы "Квартал", дзе была заўважана таблічка з нагадваннем пра нормы водпуску тавараў.

Gorad.by: Як вы ставіцеся да абмежавання?

Уладзімір Мацькоў (пакупнік): "Честно говоря, впервые слышу про это ограничение".
Анастасія Рабычына (пакупнік, студэнтка): "Первый раз слышу".

Gorad.by: Ці адбілася на вас як-небудзь абмежаванне куплі?

Уладзімір Мацькоў (пакупнік): "Никак не отразилось".
Анастасія Рабычына (пакупнік, студэнтка): "Не слышала, не знала и никак не отразилось".

Цікавостка ў тэму

У Брэсцкай вобласці ў сярэдзіне лета - у пік попыту на харчовыя тавары – было прададзена за некалькі дзён 800 тон солі. Дагэтуль месячны аб'ём продажу солі складаў 10 тон. Гэта значыць, што за некалькі дзён аб'ём продажу перавысіў сярэднемесячную норму ў 80 разоў. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магілёве, у прыватнасці у некаторых прадуктовых крамах гандлёвай сеткі "Квартал", аб'ява каля касы са спасылкай на пастанову адміністрацыі папярэджвае аб такіх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика