Прапанова павышаецца, а курс зніжаецца
20.09.2011
—
Новости Общества
|
На дадатковай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы курсы асноўных валют працягваюць паціху зніжацца. Долар у параўнанні з мінулымі таргамі патаннеў на 20 рублёў, еўра — на 10, расійскі рубель — на 9. Акрамя таго, прапанова ўжо значна перавышае попыт. Напрыклад, заяўкі на продаж долараў склалі 25,989 млн, а на куплю — 20,505 млн, на продаж еўра — 771,060 млн, на куплю — 287, 276. Пракаментаваць сітуацыю карэспандэнт "Звязды" папрасіў Сяргея Сянкевіча, начальніка казначэйства Беларускага народнага банка. "Гэта тэндэнцыя была заўважная яшчэ ў пятніцу, — кажа спецыяліст. — Сёння перавышэнне прапановы было больш значным. Ідзе "падатковы тыдзень", і экспарцёрам зараз патрэбна больш беларускіх рублёў, каб заплаціць падаткі. Таму яны будуць выстаўляць на продаж больш валюты. Акрамя таго, зараз сталі больш зразумелымі правілы гульні, сталі больш ахвотна несці валюту на продаж на біржу. Увогуле, нашы юрыдычныя асобы не прызвычаіліся яшчэ да таргоў у рынкавых умовах. Яны яшчэ пакуль вучацца. Але з часам, думаю, гэта выправіцца. І яны перастануць з асцярогай глядзець на таргі. А далей заявак будзе ўсё больш і больш". Уладзіслаў КУЛЕЦКІ. Рынкавыя курсы на 19 верасня: Долар ЗША — 8460 бела- рускіх рублёў; Еўра — 12130 беларускіх рублёў; Расійскі рубель — 285 бела- рускіх рублёў. Курсы валют некаторых банкаў 19 верасня: "Беларусбанк": долар ЗША — 7900 і 8350, еўра — 10800 і 11450, расійскі рубель — 245 і 266. "БПС-Банк": долар ЗША — 7950 і 8350, еўра — 10775 і 11480, расійскі рубель — 254,8 і 272,8. "Мінскі транзітны банк": долар ЗША — 8000 і 8550, еўра — 10900 і 11800, расійскі рубель — 255 і 280. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На дадатковай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы курсы асноўных валют працягваюць паціху зніжацца. Долар у параўнанні з мінулымі таргамі патаннеў на 20...
|
|